Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Трое апазіцыянераў затрыманыя на Кастрычніцкім пляцу ў Менску
10:42, 04/08/2004

Трое актывістаў Салігорскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі зладзілі пікет супраць трэцяга тэрміну прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі ў цэнтры беларускай сталіцы. У 18.00 на Кастрычніцкім пляцы Менску Аляксей Прыходзька, Тацяна Ларыёнава і Натальля Зубарэвіч разгарнулі расьцяжку: “10 гадоў дыктатуры. Сыдзі, Лукавы!”. Яны пасьпелі раздаць мінакам частку ўлёткаў пад загалоўкам: “Куды пайшлі 10 гадоў нашага жыцьця?” У тэксьце ўлёткі згадваліся прозьвішчы зьніклых вядомых грамадзкіх дзеячаў, а таксама людзей, супраць якіх па палітычным прычынам вядуцца крымінальныя справы. Усіх пікетоўцаў затрымалі супрацоўнікі АМОНу.

Пакуль супрацоўнік АМОНу па рацыі выклікаў на дапамогу іншых амонаўцаў Аляксей Прыходзька пасьпеў сказаць некалькі словаў Радыё Свабода:

“Мы, грамадзяне Салігорску, выказваем грамадзянскі пратэст супраць дзесяцігадовага кіраваньня Лукашэнкі і ягонага жорсткага рэжыму. Мы гаворым: “Не – Лукашэнкаўвай дыктатуры!” Мы супраць таго, што на нашай зямлі зьнікаюць людзі! Мы не жадаем жыць у залітай крывёю краіне! Мы запытваем: “Дзе зьніклыя людзі?!” Мы будзем запытвацца ўвесь час”.

У міліцыі Цэнтральнага раёну паведамілі, што ўсіх затрыманых адвязуць у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцу Акрэсьціна, а сёння даставяць у суд Цэнтральнага раёну. Іх абвінавачваюць у парушэньнях падчас правядзеньня вулічных масавых мерапрыемстваў. Паводле гэтага артыкулу Аляксею Прыходзьку, Тацяне Ларыёнавай і Натальлі Зубарэвіч пагражае арышт альбо штраф.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: