|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Кіраўнік Менскага аблвыканкама адважыўся на спрэчку з Лукашэнкам 13:04, 06/08/2004, фото ByMedia.net
Калі Лукашэнка павысіў голас на Дамашкевіча за ягонае жаданьне набыць імпартныя камбайны, той рэзка адказаў: “Я – сумленны чалавек, і няма чаго мяне на ўсю краіну бэсьціць”. Пасьля гэтага пачалася сапраўдная сварка паміж Дамашкевічам і Лукашэнкам. (Дамашкевіч: ) “Таму што хлеб сёньня вырас добры, а сабраць – б’юць па руках і нагах. Ня толькі Дамашкевічу”. (Лукашэнка: ) “Заўтра прыйдзеце да мяне й дакладзеце, хто вас стукнуў па руках і нагах”. (Дамашкевіч: ) “Добра”. (Лукашэнка: ) “Заўтра дакладзеце. А не дакладзеце – я вас здыму з пасады”. (Дамашкевіч: ) “Добра”. (Лукашэнка: ) “Мне надакучылі вашыя папрокі агулам. Вы нідзе не вінаваты. Перадача гаспадарак – вы не вінаваты…” (Дамашкевіч: ) “Значыць, таму што…” (Лукашэнка: ) “Вы слухайце, што я вам кажу. Калі рогі вырасьлі, то мы іх хутка вам саб’ем… Зчапіўся зь нейкім там кіраўніком. Адны дакладаюць адно, іншыя – другое. Нейкае пакрывальніцтва ідзе старшыняў райвыканкамаў, якія бліжэй. Падзяліў вобласьць: адныя лепшыя, другія – горшыя. Каб гэтага, Мікалай Фёдаравіч, не было”. (Дамашкевіч: ) “Гэтага няма. Гэта папросту плёткі”. Аляксандар Лукашэнка паабяцаў Дамашкевічу, што заўтра ж паедзе інспэктаваць гаспадаркі Менскай вобласьці. Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|