|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У чым абвінавачваюць Сівакова і іншых? Даклад Хрыстаса Пургурыдэса «Зніклыя асобы ў Беларусі» 14:30, 10/08/2004 МЭМАРАНДУМ Х.ПУРГУРЫДЭСА «ЗЬНІКЛЫЯ АСОБЫ Ў БЕЛАРУСІ» Камітэт юрыдычных справаў і правоў чалавека Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Дакладчык: сп. Хрыстас Пургурыдэс, Кіпр, група Эўрапейскай Народнай партыі. A. Уводзіны Асамблея больш як два гады заклапочаная зьнікненьнямі Юрыя Захаранкі, былога міністра ўнутраных справаў (зьнік 7 траўня 1999 году), Віктара Ганчара, былога намесьніка старшыні парлямэнту Беларусі (зьнік 16 верасьня 1999 году), Анатоля Красоўскага, бізнэсоўца (зьнік са сп. Ганчаром) і Зьмітра Завадзкага, апэратара расейскага тэлеканалу ОРТ (зьнік 7 ліпеня 2000 году). Увазе камітэту юрыдычных справаў і правоў чалавека былі прадстаўленыя зробленыя публічна сьцьвярджэньні аб тым, што гэтыя зьнікненьні мелі палітычную падаплёку. Як вынік, Камітэт юрыдычных справаў і правоў чалавека ў верасьні 2002 году стварыў адмысловы падкамітэт, каб высьветліць абставіны зьнікненьняў у Беларусі паводле мажлівых палітычных прычынаў. Адмысловы падкамітэт, які ачольвае С.Кавалёў, у студзені 2003 году ў Страсбуры заслухаў заявы чальцоў сем’яў зьніклых асобаў і сп. Алкаева, былога кіраўніка менскай турмы СІЗА № 1, які атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне. Ён таксама прыняў пад увагу паведамленьне, датаванае 20 студзеня 2003 году й адрасаванае сем’ям Ганчара й Красоўскага сп. Чумачэнкам, старшым сьледчым пракуратуры Менску, ды адказ генэральнага пракурора Шэймана сп. Фралову, кіраўніку групы “Рэспубліка” ў беларускім парлямэнце. Беларускія ўлады адхілілі некалькі запытаў адмысловага падкамітэту наконт правядзеньня паседжаньня ў Менску з мэтай заслухаць іншых асобаў, якія маглі мець інфармацыю пра лёс зьніклых асобаў. Паралельна Камітэт юрыдычных справаў і правоў чалавека на сваім паседжаньні 5 чэрвеня 2003 году прызначыў мяне дакладчыкам на гэтую ж тэму. Пасьля некаторых хістаньняў зь беларускага боку я быў запрошаны ў Менск з 5 па 8 лістапада 2003 году. Я хацеў бы падзякаваць сп. Канаплёву, намесьніку старшыні беларускай палаты прадстаўнікоў, за ягоную каштоўную дапамогу ў арганізацыі гэтага візыту й гасціннасьць, якую ён прадэманстраваў падчас майго знаходжаньня ў Менску. Сп. Канаплёў патлумачыў мне, што па-за межамі ягонай кампэтэнцыі было наладзіць сустрэчы з усімі тымі асобамі, зь якімі я прасіў сустрэцца. Ён праінфармаваў мяне ў Менску, што я мушу адрасаваць свой пісьмовы запыт наконт сустрэчаў зь іншымі асобамі, згаданымі ў маім лісьце, адпаведна міністру ўнутраных справаў сп. Навумаву й генэральнаму пракурору сп. Шэйману. Такія сустрэчы маглі б тады быць арганізаваныя з нагоды майго другога візыту ў Менск у пачатку сьнежня ў якасьці дакладчыка камітэту палітычных справаў наконт свабоды прэсы. Як я тлумачыў сваім суразмоўцам у Менску, маёй місіяй не было самастойнае правядзеньне паўнавартаснага крымінальнага расьсьледаваньня гэтых зьнікненьняў з мэтай вызначыць тых, хто нясе адказнасьць. Мэтай майго візыту было толькі вывучыць цалкам аб’ектыўным шляхам, ці праводзілася належнае расьследаваньне зьнікненьняў кампэтэнтнымі беларускімі ўладамі. На жаль, нягледзячы на тое, што я выканаў ува ўсіх дэталях працэдурныя парады, якія былі мне дадзеныя, усе мае запыты аб сустрэчах на 3 сьнежня былі адхіленыя, і сакратару нашага камітэту, якога я папрасіў далучыцца да мяне ў Менску на гэты дзень, адмовілі ў ягонай візе. Я хацеў бы паінфармаваць вас, што прычынай, якую сп. Канаплёў даў мне на закрытай сустрэчы, было тое, што беларускаму боку ўдалося забясьпечыць сябе копіяй першага праекту гэтага мэмарандуму й што сам прэзыдэнт быў незадаволены яго зьместам. Я выказаў рашучы пратэст супраць гэткіх непрымальных і неэтычных паводзінаў і перадаў свае шкадаваньні сп. Канаплёву, што ягоны ўрад не скарыстаўся магчымасьцю праз дадатковыя размовы з тымі беларускімі чыноўнікамі, якіх я прапанаваў, прадставіць больш дэталёва ўрадавую вэрсію падзеяў. Прырода беларускага рэжыму, як ілюструе гэты эпізод, ёсьць важным чыньнікам таксама ў ацэньваньні фактаў гэтай справы. Беларусь – гэта былая савецкая рэспубліка, у якой фундамэнтальныя дэмакратычныя рэформы яшчэ ня мелі месца. Сыстэма ўраду ёсьць высока цэнтралізаванай, і ўсе паўнамоцтвы выканаўчай улады наўпрост або ўскосна кантралюецца прэзыдэнтам. Вэртыкальныя структуры, якія прымаюць рашэньні, базуюцца на пастаянным наглядзе за грамадзянамі з боку магутнага апарату бясьпекі, які відавочна мае дасканалыя сродкі ў сваім распараджэньні й ня мае сумневаў наконт выкарыстаньня іх. Верагоднасьць афіцыйнае “вэрсіі”, што такія вельмі вядомыя палітычныя асобы маглі проста “зьнікнуць”, а ўрад няздольны вызначыць іх месцазанходжаньне, таксама трэба разглядаць на гэтым агульным тле. Я хацеў бы адзначыць, што гэты ўводны мэмарандум базуецца на інфармацыі, якую я маю ў сваім распараджэньні на гэты час. У той час, калі я ўжо даў беларускім уладам шырокія магчымасьці прадставіць іхнюю вэрсію падзеяў, я хацеў бы з усёй адкрытасьцю перадаць гэты мэмарандум у Менск. Калі камітэт пагодзіцца, я б хацеў запрасіць улады пракамэнтаваць любыя пункты, зь якімі яны не пагаджаюцца, і прадставіць любую новую інфармацыю, якая можа апраўдаць зьмену высноваў, што, як я спадзяюся, змагу прадставіць у канчатковай справаздачы ў пачатку наступнага году. B. Папярэднія высновы На гэты час я прыйшоў да папярэдняй высновы, што кампэтэнтнымі беларускімі ўладамі не было праведзенае належнае расьсьледаваньне зьнікненьняў. Наадварот, размовы, якія я правёў у Менску ў зьвязку з паказаньнямі спадара Алкаева перад адмысловым падкамітэтам і дакумэнтамі альбо копіямі, якімі я валодаю, прымусілі мяне лічыць, што на найвышэйшым дзяржаўным узроўні былі зробленыя актыўныя крокі, каб схаваць сапраўдную падаплёку зьнікненьняў, і падазраваць, што найвышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі могуць самі быць уцягнутыя ў гэтыя зьнікненьні. Я цалкам усьведамляю, што гэта сур’ёзныя сьцьвярджэньні, і я прадстаўлю тут падсумаваньне элемэнтаў у маім распараджэньні, якія прывялі мяне да гэтых папярэдніх высноваў, і нарэшце, наступствы, якія, як я прапаную, Асамблея можа зрабіць пасьля гэтых высноваў. C. Аснова для маіх высноваў 10. Mае папярэднія высновы базуюцца на інфармацыі, якая мае дачыненьне, у прыватнасьці, да наступных пытаньняў і сур’ёзных супярэчнасьцяў ды, у некаторых выпадках, наўпроставай хлусьні, якая стала відавочнай пасьля аналізу гэтай інфармацыі й прад’яўленьня яе маім суразмоўцам у Менску: (1) афіцыйны расстрэльны пісталет, які быў выдадзены з СІЗА № 1 у двух выпадках, якія супадаюць са зьнікненьнямі Захаранкі, Ганчара й Красоўскага, (2) заявы сьведкаў і рэчавыя доказы што да месца выкраданьня Ганчара й Красоўскага, (3) напісанае ад рукі абвінавачаньне, зробленае генэралам паліцыі Лапацікам 21 лістапада 2000 году, (4) арышт і хуткае вызваленьне палкоўніка Паўлічэнкі ў лістападзе 2000 году, (5) паведамленьне пра ліст былога генпракурора Бажэлкі ягонаму расейскаму калегу з просьбай пра спэцыялізаванае абсталяваньне, (6) іншыя дэталі гісторыі былога генэральнага пракурора Бажэлкі, расказаныя сп. Лявонавым, (7) кадравыя зьмены на найвышэйшым узроўні сілавых структураў у лістападзе 2000 году, (8) сакрэтны суд над “бандай Ігнатовіча”. 11. Перад тым як прадставіць гэтыя пытаньні, я хацеў бы зазначыць, што мае афіцыйныя суразмоўцы ў Менску відавочна дамовіліся пра агульную пазыцыю загадзя. Усе тры зазначылі, што беларускія спэцслужбы мелі дастаткова зброі ў сваім распараджэньні, якая дазваляла ім ажыцьцяўляць любыя апэрацыі без пазычаньня афіцыйнага расстрэльнага пісталету ад сп. Алкаева. Усе тры (як і міністар замежных справаў Мартынаў) таксама падкрэсьлілі, што вялікая колькасьць асобаў (некалькі соцень) зьнікалі штогод у Беларусі, некаторыя зь якіх зьявіліся зноў раней ці пазьней (улучна са спн. Віньнікавай, былой кіраўніцай цэнтральнага банку, пра якую апазыцыя сьцьвярджала, што яна “зьнікла” з палітычных прычынаў, – пакуль яна ня выплыла зноў у Лёндане). 1. Афіцыйны расстрэльны пісталет 12. “Вэрсія”, прадстаўленая сем’ямі ахвяраў ды іхнімі адвакатамі, палягае ў тым, што афіцыйны расстрэльны пісталет ПБ-9 быў выдадзены ў адпаведнасьці зь юрыдычнымі парцэдурамі як частка ажыцьцяўленьня “афіцыйнага” выкананьня сакрэтнага сьмяротнага прысуду тром асобам, якіх разглядалі як “здраднікаў”, такім чынам забясьпечыўшы псыхалягічную падтрымку жаўнерам, якіх задзейнічалі, каб зьдзейсьніць гэтыя акты. На першы погляд, гэтая вэрсія выглядае нацягнутай. 13. Але цяпер гэта ўжо пэўна ( і можа быць лёгка даведзенае фармальна), што афіцыйны расстрэльны пісталет, што захоўваўся сп. Алкаевым, які адказваў за аддзел, што ажыцьцяўляў сьмяротныя прысуды ў Беларусі, быў сапараўды выдадзены двойчы паводле загаду тагачаснага міністра ўнутраных справаў сп. Сівакова, падчас пэрыядаў, якія супадаюць са зьнікненьнямі сп. Захаранкі 7 траўня 1999 году й сп. Ганчара й сп. Красоўскага 16 верасьня 1999 году. 14. Таксама пэўна, што жаўнер СОБРу (спэцыяльных сілаў Міністэрства ўнутраных справаў), якога звалі Паўлічэнка (які кіраваў чырвонай аўтамашынай BMW – такую машыну бачылі на месцы выкраданьня Ганчара й Красоўскага), назіраў за адным з расстрэлаў, выкананых групай сп. Алкаева, й паводзіў сябе “падазрона”, паводле сп. Алкаева. У лістападзе 2000 году сп. Алкаеў зрабіў дэтальныя паказаньні перад сьледчымі пракуратуры, і пісталет з журналам выдачы забралі як доказы. 15. Улады ня могуць прадставіць ніякага альтэрнатыўнага тлумачэньня часовых выманьняў пісталету. Падчас майго візыту ў Менск сп. Сівакоў спрабаваў прадставіць тлумачэньне першай выдачы пісталету ў траўні 1999 году, але не другой, у верасьні 1999 году. Ён сьцьвярджаў, што той факт, што расстрэльны пісталет выдаваўся ў той жа час, што й дзьве падзеі, зьвязаныя са “зьнікненьнямі”, быў чыстым супадзеньнем. 16. Што да першага выманьня спрэчнага пісталету, сп. Сівакоў патлумачыў у некаторых дэталях, што выдача пісталету была матываваная дэтальным вывучэньнем пэнітэнцыярнай, у тым ліку цяперашняй сыстэмы выкананьня сьмяротных прысудаў, якую ён – як скептык адносна сьмяротных прысудаў – папрасіў правесьці, калі заняў пасаду. Ён даверыў гэтае заданьне сп. Паўлічэнку, высокакваліфікаванаму афіцэру ў спэцыяльных сілах Міністэрства ўнутраных справаў (СОБР) які падаваў надзеі ды які прыцягнуў ягоную ўвагу з прычыны сваіх выдатных баявых заслугаў і якога любілі ягоныя жаўнеры – сп. Паўлічэнка ў гэты час намесьнік сп. Сівакова як прэзыдэнт грамадзкага аб’яднаньня служачых і адстаўных жаўнераў спэцыяльных сілаў ды іх сем’яў. У адказ на маё пытаньне сп. Сівакоў заявіў, што дасьледаваньне працы пэнітэнцыярнае сыстэмы было прадстаўленае толькі вусна, з прычыны чульлівай прыроды закранутых пытаньняў. Сп. Сівакоў пацьвердзіў, што дасьледаваньне, якое знаходзіцца пад пытаньнем, улучала выдачу пісталету з турмы СІЗА № 1, паколькі згаданае вышэй дасьледаваньне ўключала пытаньне, ці трэба набываць новы пісталет. Тады былі пляны пабудаваць новую турму, з абсталяваньнем для расстрэлаў, за 40 кілямэтраў ад Менску. Цяперашняя практыка расстрэльваньня асуджаных у турме, якая знаходзіцца проста ў цэнтры Менску, стала непрымальнай. Сп. Сівакоў падкрэсьліў, што ўсе ягоныя рашэньні мелі дачыненьне да пытаньня ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне, як таго нядаўна патрабаваў беларускі парлямэнт. 17. У адказ на маё далейшае пытаньне, чаму пісталет быў выдадзены другі раз, праз чатыры месяцы, ён заявіў, што нават не памятае, што аддаваў загады з такім наступствам. Я нагадаў сп. Сівакову, што ягоны намесьнік міністра Чванкін указаў пракурору Чумачэнку, што пісталет выкарыстоўваўся для ажыцьцяўленьня “спэцыяльных захадаў, але не для навучаньня страляніне”. Пасьля адмовы сп. Чванкіна падаць больш канкрэтную інфармацыю наконт выкарыстаньня пісталету пракурор Чумачэнка спытаўся ў Міністэрства ўнутраных справаў, ці ажыцьцяўляліся з гэтай зброяй апэратыўныя захады любога кшталту, і задаволіўся адказам, зь якога ён мог толькі зрабіць выснову, што “немагчыма прыйсьці да пэўнай высновы што да таго, ці выкарыстоўвалася зброя, выдадзеная В.Н.Дзіку й В.П.Калесьніку, у апэратыўных і пошукавых захадах, якія праводзіліся супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў”. 18. Я спытаўся ў сп. Сівакова, ці ня можа ён быць больш канкрэтным. Ён ня мог. Ён толькі сьцьвярджаў, што другая выдача мусіла таксама мець апэратыўныя, тэхнічныя прычыны. 19. Што датачыць першай выдачы ў траўні 1999 году, сп. Сівакоў патлумачыў у некаторых дэталях, што яна была зьвязаная са згаданым вышэй дасьледаваньнем беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы ўвогуле ды мэтаду выкананьня сьмяротнага прысуду ў прыватнасьці. Я пакідаю гэта вам – ацэньваць, ці вартае даверу тлумачэньне, якое ўлучае між іншым параўнаньне з мэтадамі, што выкарыстоўваюцца для выкананьня сьмяротнага пакараньня ў іншых эўрапейскіх краінах (так!), і сьцьвярджэньне, што такое шырокамаштабнае дасьледаваньне было праведзенае толькі вусна й было даверанае жаўнеру спэцыяльных сілаў – сп. Паўлічэнку – без адпаведнай кваліфікацыі. Сп. Сівакоў пры канцы ня выключыў, што можна знайсьці пісьмовыя дакумэнты пра выпрабаваньне пісталету – калі іх пашукаць. Але да сёньняшняга дня, нягледзячы на мае паўторныя запыты сп. Канаплёву ды іншым чыноўнікам прадставіць мне пісьмовы дакумэнт, нічога не было пададзена, што, на мой погляд, указвае, што нічога не існуе. 20. Які б давер не надавалі тлумачэньню сп. Сівакова, трэба падкрэсьліць, што ён асьвятляе ў любым выпадку толькі адзін прыклад выдачы пісталету. Што больш важна, тлумачэньні сп. Сівакова наконт дзьвюх выдачаў зьведалі важныя зьмены з таго часу, як яго апытаў пракурор Чумачэнка. У дадатак тагачасны ад’ютант сп. Сівакова В.П.Калесьнік, які спачатку прызнаўся сьлдечым, што паводле ягоных інструкцыяў перадаў пісталет сп. Сівакову, пазьней таксама зьмяніў сваю заяву пра гэта важнае пытаньне. 21. Той факт, што пракуратура не настойвала на высьвятленьні незразумелага й відавочна падазронага адказу, атрыманага ад сп. Чванкіна й Міністэрства ўнутраных справаў у адказ на свае запыты пра інфармацыю аб дакладным выкарыстаньні пісталету, таксама паказвае, што расьсьледаваньне гэтага важнага пункту не было праведзенае з патрэбнай рашучасьцю. 2. Заявы сьведкаў і матэрыяльныя сьведчаньні (сьляды фарбы, фрагмэнты аўтамабіля), якія маюць дачыненьне да месца выкраданьня Ганчара й Красоўскага. 22. Паведамленьне пракурора Чумачэнкі дае дэтальную справаздачу пра заявы сьведкаў, якія бачылі чырвоную аўтамашыну BMW, прыпаркаваную каля саўны, перад якой былі выкрадзеныя Ганчар і Красоўскі, і назіралі падазроную дзейнасьць некалькіх маладых мужчынаў ў форме. Чумачэнка таксама ўказвае, што падчас вывучэньня месца былі знойдзеныя розныя фрагмэнты аўтамабіля, плямы крыві і тармазныя сьляды, у тым ліку прыкметы чырвонай аўтамашыны, што сутыкнулася з дрэвам, зь якога былі ўзятыя для аналізу ўзоры чырвонай фарбы. Судовая экспэртыза двух аскепкаў драўніны, перададзеных для аналізу, “зрабіла выснову, што яны ўтрымлівалі прыцёртыя мікрачасьціцы акрылявай-мэлямінавай фарбы пунсовага колеру. Фарба магла быць выкарыстаная для параўнальнага аналізу, каб усталяваць яе агульны тып праз суадносіны з узорамі. Сьляды на драўніне ёсьць вынікам моцнага ўзьдзеяньня на хуткасьці”. 23. Я спытаўся ў міністра ўнутраных справаў Навумава, ці праводзіўся аналіз, які параўноўваў сьляды чырвонай фарбы, знойдзенай на месцы выкраданьня Ганчара й Красоўскага, з чырвонай BMW сп. Паўлічэнкі. Ён адказаў, што гэта мусіла быць справай сьледчых у пракуратуры. Калі я задаў тое самае пытаньне генэральнаму пракурору Шэйману на маёй сустрэчы зь ім пазьней у той жа дзень, галоўны пракурор Менску адказаў замест яго, што пракуратура ня бачыла ніякай прычыны браць фарбу з аўтамашыны Паўлічэнкі для параўнальнага дасьледаваньня, бо сьведкі, дапытаныя падчас расьсьледаваньня, ня згадвалі такі аўтамабіль, а казалі толькі пра машыны расейскай вытворчасьці кшталту “Жыгулёў”, “Масквічоў”і гэтак далей. У дадатак сьляды знойдзенай фарбы былі не чырвонымі, а вішнёвага колеру, як і “Джып”, што належаў Красоўскаму. 24. Калі я паклаў перад сп. Шэйманам высновы Чумачэнкі, ён прапанаваў падаць “пісьмовае ўдакладненьне” ад сп. Чумачэнкі. Я нагадаў, што я прасіў аб асабістай сустрэчы з Чумачэнкам. 25. Улічваючы тое, што палкоўнік Паўлічэнка быў названы падазраваным ня толькі сем’ямі зьніклых, але таксама кіраўніком крымінальнай паліцыі, што адказвае за расьсьледаваньне, генэралам Лапацікам, я лічу няздольнасьць параўнаць фарбу яснай спробай змовы й прыхоўваньня. Гэты просты акт расьсьледаваньня, і некаторыя іншыя, пералічаныя ў запыце, адрасаваным пракуратуры адвакатамі сем’яў, якія былі адкрыта адхіленыя, маглі зьмясьціць аўтамашыну сп. Паўлічэнкі ў сцэну выкраданьня й стварыць надзвычайна важную сувязь ува ўскосным сьведчаньні супраць яго. 3. Напісанае ад рукі абвінавачаньне генэрала паліцыі Лапаціка ад 21 лістапада 2000 году 26. Начальнік крымінальнай паліцыі Беларусі генэрал Лапацік адрасаваў напісаную ад рукі запіску, датаваную 21 лістапада 2000 году, міністру ўнутраных справаў Навумаву. У гэтай запісцы ён абвінаваціў В.Шэймана (у той час сакратара беларускага Савету Бясьпекі, цяпер генэральнага пракурора) ў тым, што той загадаў фізычна зьнішчыць былога міністра ўнутраных справаў Ю.Захаранку. Гэты загад быў нібыта ажыцьцёўлены камандзірам СОБРу Паўлічэнкам з дапамогай тагачаснага міністра ўнутраных справаў Сівакова, які забясьпечыў Паўлічэнку пісталетам ПБ-9, часова вынятым з турмы СІЗА № 1. Гэтая ж самая зброя, зрабіў выснову генэрал Лапацік, была выкарыстаная 16 верасьня 1999 году, калі зьніклі Ганчар і Красоўскі. 27. Пасьля таго, як адбылася ўцечка гэтай напісанай ад рукі запіскі (дапоўненай з напісанай ад рукі візай-інструкцыяй міністра ўнутраных справаў Навумава, якая прасіла генэрала Лапаціка “ажыцьцявіць”), яна была абвергнутая ўладамі як фальшыўка. Толькі пасьля таго, як я ўказаў на мажлівасьць правядзеньня графалягічнае экспэртызы, нават на базе фотакопіі, якой мы валодалі, сапраўднасьць запіскі, уцечка якой адбылася, была прызнаная: падчас майго візыту ў Менск як міністар унутраных справаў Навумаў, адрасат запіскі Лапаціка, гэтак і генэральны пракурор Шэйман пацьвердзілі, на маё вялікае зьдзіўленьне, што напісаная ад рукі спрэчная запіска, якая знаходзіцца пад пытаньнем, была сапраўды напісаная генэралам Лапацікам і завізаваная міністрам Навумавым. Сп. Навумаў і сп. Шэйман цяпер кажуць, што высновы сп. Лапаціка былі проста памылковымі ды што былі іншыя “вэрсіі” гэтай запіскі, якія былі больш сур’ёзнымі. Тыя, хто зрабіў уцечку гэтага дакумэнта й некаторых іншых з афіцыйнай справы, зрабілі неаб’ектыўны выбар, каб падтрымаць адну “вэрсію”, якая б дыскрэдытавала прэзыдэнта – як частка выбарчай кампаніі апазыцыі. Калі ласка, заўважце, што – хаця я сказаў, што ня бачыў ніякай іншай “вэрсіі” запіскі сп. Лапаціка, акрамя той, якая была абнародаваная, – ніякіх іншых вэрсіяў мне дагэтуль прадстаўлена не было. 28. Я спытаўся і сп. Навумава, і сп. Шэймана, што яны зрабілі пасьля сьцьвярджэньняў, зробленых генэралам паліцыі Лапацікам. 29. Сп. Навумаў сказаў, што перадаў запіску сьледчым у пракуратуру для далейшага расьсьледаваньня. Такім чынам, гэта быў сп. Шэйман, хто адказваў за расьсьледваньне абвінавачаньняў, зробленых кіраўніком паліцыі, – што ён сам замовіў некалькі палітычных забойстваў, калі выконваў сваю папярэднюю функцыю. 30. Сп. Шэйман заявіў, што інфармацыя, прадстаўленая ў запісцы, была “прадметам пільнага расьсьледаваньня”, але, нягледзячы на мае пытаньні, не падаў ніякай дэталі што да нейкіх прыватных зробленых сьледчых захадаў. 31. Я расцэньваю неабгрунтванае сьцьвярджэньне, што было праведзенае пільнае расьсьледаваньне, як цалкам беспадстаўнае, улічваючы той факт, што нават параўнаньне чырвонай фарбы, знойдзенай на месцы злачынства, з фарбай чырвонай аўтамашыны, якой кіраваў падазраваны, згаданы ў запісцы генэрала Лапаціка, не было зробленае. 32. Улічваючы тое, што і міністар унутраных справаў, і генэральны пракурор прыйшлі да высновы, што абвінавачаньні генэрала Лапаціка былі неабгрунтаванымі, я спытаўся, якія юрыдычныя або дысцыплінарныя дзеяньні былі прадпрынятыя супраць генэрала Лапаціка. 33. Мне сказалі – падобнымі фармулёўкамі і сп. Навумаў, і сп. Шэйман – што ніякіх жорсткіх захадаў супраць генэрала Лапаціка не было зроблена са збольшага гуманітарных прычын, бо ён сур’ёзна захварэў у пачатку 2001 году і быў змушаны пайсьці ў адстаўку за чатыры месяцы да заканчэньня ягонага звычайнага тэрміну. 34. Шчыра, я ня веру, што “гуманітарныя прычыны” маглі спыніць улады любой краіны, пра якую я магу падумаць, ад накладаньня дысцыплінарных санкцыяў альбо перасьледу за паклёп высокапастаўленага дзяржаўнага чыноўніка, які абвінавачвае найвышэйшых прадстаўнікоў дзяржавы ў тым, што яны замовілі забойства спэцслужбамі трох важных апазыцыйных фігураў ды які не адмаўляецца ад сваіх сьцьвярджэньняў нават пасьля таго, як яны абнародаваныя, увесь час адмаўляючыся раскрыць свае крыніцы – нават свайму міністру – і адмаўляючыся даваць паказаньні, нават паводле позвы. Улады ясна аддалі перавагу пазьбяганьню публічнага суду, дзе былі б узятыя сьведчаньні й заслуханыя сьведкі. 35. Таму я ўважаю само існаваньне рапарту генэрала Лапаціка, ягоны зьмест і асабліва той спосаб, якім ён быў “расьсьледаваны”, за магутную падтрымку маіх вышэй пададзеных папярэдніх высноваў. З улікам таго, што прэзыдэнцкая сыстэма прэвалюе, й спосабу, якім звычайна кіруюць краінай, я таксама знаходжу цяжкім паверыць, што вышэй згаданае магло мець месца бязь ведама прэзыдэнта. Я адчуваю сябе падтрыманым у маіх поглядах заявамі прэзыдэнта, працытаванымі ў звароце спн. Ганчар і спн. Красоўскай да сп. Латыпава, кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, сп. Нявыгласа, сакратара Савету Бясьпекі, і сп. Ерына, старшыні Камітэту дзяржаўнае бясьпекі. 4. Арышт і хуткае вызваленьне палкоўніка Паўлічэнкі ў лістападзе 2000 году 36. Сп. Паўлічэнка быў арыштаваны 22 лістапада 2000 году, г.зн. празь дзень пасьля таго, як абвінавачаньні генэрала Лапаціка былі прадстаўленыя ўвазе міністра ўнутраных справаў Навумава. Ордэр на арышт, падпісаны тагачасным старшынём беларускага КГБ Мацкевічам і санкцыянаваны тагачасным генэральным пракурорам Бажэлкам, гаворыць наступнае: 37. “Матэрыялы апэратыўнага расьсьледаваньня утрымліваюць вартыя даверу дадзеныя, якія пацьвярджаюць, што Дзьмітры Васільевіч Паўлічэнка ёсьць арганізатарам і кіраўніком крымінальнай структуры, датычнай да выкраданьня й фізычнага зьнішчэньня людзей. У прыватнасьці, крымінальная група на чале з Д.В.Паўлічэнкам была ўцягнутая ў забойства Г.В.Самойлава, лідэра РНЕ, незарэгістраванай беларускай рэгіянальнай арганізацыі, гэтаксама як у забойствах іншых людзей. Прымаючы ў разьлік факт, што Д.В.Паўлічэнка ды ягоная крымінальная група могуць зьдзейсьніць далейшыя злачынствы пэўнага гвалту, […], вырашана [прымяніць прэвентыўнае затрыманьне на 30 дзён].” 38. Нягледзячы на пэрыяд затрыманьня, указаны ў ордэры, сп. Паўлічэнка быў вызвалены цягам наступных дзён. У лісьце ад лістапада 2002 году сп. В.Д.Фралову, сябру палаты прадстаўнікоў Беларусі, які запытаў інфармацыю пра зьнікненьні, генэральны пракурор Шэйман удакладніў, што сп. Паўлічэнка быў арыштаваны паводле падозраньня ўва ўчыненьні актаў гвалту супраць А.В.Грачова што да крымінальнай справы, якой займалася рэспубліканская пракуратура. На наступны дзень Паўлічэнка быў вызвалены “паводле інструкцыі старшых афіцэраў КГБ на падставе таго, што затрыманьне было незаконным”, як мне сказаў сп. Шэйман і як заяўлена ў вышэй згаданым лісьце генэральнага пракурора сп. В.Д.Фралову, на які я зноў спашлюся ніжэй. Такім чынам, сп. Шэйман даў ілжывую інфармацыю сп. Фралову, таму што сп. Паўлічэнка быў арыштаваны не на падставе, указанай ім, а за мажлівае забойства сп. Самойлава ды іншыя забойствы. 39. Сем’і зьніклых ды іхныя адвакаты, а таксама сп. Алкаеў, сьцьвярджаюць, што кіраўнік КГБ Мацкевіч загадаў правесьці арышт у рамках расьсьледаваньня чатырох “зьнікненьняў”, а ордэр на арышт базаваўся на іншых абвінавачаньнях, каб ажыцьцявіць арышт. 40. Былы міністар сельскай гаспадаркі Лявонаў, зь якім я сустрэўся ў Менску, сказаў, што сам прэзыдэнт Лукашэнка груба скрытыкаваў КГБ за арышт Паўлічэнкі. Гэтае сьцьвярджэньне падаецца вартым даверу, улічваючы факт, што Паўлічэнка быў вызвалены з ізалятару неўзабаве пасьля свайго арышту, нягледзячы на той факт, што ён быў арыштаваны на падставе ордэру, падпісанага кіраўніком КГБ і санкцыянаваным генэральным пракурорам. Хто, дзіўлюся я, меў уладу вызваліць яго з-пад арышту за сэрыю забойстваў? Сп. Лявонаў таксама пацьвердзіў мне, што тагачасны генэральны пракурор Бажэлка сказаў яму асабіста, што таксама падзяляе пункт погляду Лапаціка й Мацкевіча. Сем’і зьніклых сьцьвярджаюць, што падчас ягонага затрыманьня Паўлічэнка прызнаўся ў забойствах “зьніклых” ды іх падаплёцы й што ягонае прызнаньне было запісанае на кампутар КГБ. Я папрасіў улады аб расшыфроўках допыту Паўлічэнкі падчас ягонага затрыманьня. 41. Хаця ўсё яшчэ ёсьць некаторая няпэўнасьць наконт гэтага пытаньня, паколькі я не пабачыў расшыфроўку допыту сп. Паўлічэнкі й сп. Бажэлка й сп. Мацкевіч працягваюць маўчаць, я мушу прызнаць, што быў ашаломлены тым бясспрэчным фактам, што палкоўнік Паўлічэнка, якога былы міністар унутраных справаў Сівакоў апісаў мне вельмі цёплымі фармулёўкамі як надзейнага кар’ернага афіцэра, што падае надзеі, быў арыштаваны паводле загаду кіраўніка КГБ і генэральнага пракурора як падазраваны “арганізатар і кіраўнік крымінальнай структуры, датычнай да выкраданьня і фізычнага зьнішчэньня людзей”. 42. Той факт, што генэральны пракурор напісаў парлямэнтару й даў ілжывую інфармацыю, ёсьць яшчэ адным ясным сьведчаньнем прыхоўваньня. У дадатак, улічваючы, што ордэр на арышт, падпісаны кіраўніком КГБ (і санкцыянаваны тагачасным генэральным пракурорам), быў выдадзены на адзін месяц, як маглі ўсяго толькі “старшыя афіцэры КГБ”, як Шэйман напісаў Фралову, вызваліць яго праз 24 гадзіны? Якімі маглі быць захады расьсьледаваньня, зробленыя цягам гэтых 24 гадзін, што давялі невінаватасьць Паўлічэнкі? 5. Паведамленьне пра ліст былога генэральнага пракурора А.Бажэлкі ягонаму расейскаму калегу з просьбай аб спэцыялізаваным абсталяваньні 43. Мне сказалі сем’і зьніклых і сп. Лявонаў, што былы генэральны пракурор Бажэлка прыйшоў да высноваў, падобных на высновы генэрала паліцыі Лапаціка. 21 лістапада 2000 году ён нібыта напісаў свайму расейскаму калегу генэральнаму пракурору В.Усьцінаву, каб зрабіць запыт на выкарыстаньне спэцыяльнага абсталяваньня й дасьведчаных адмыслоўцаў дзеля вызначэньня месца пахаваных целаў. Гэты запыт быў – зноў жа нібыта – скасаваны іншым лістом, датаваным 27 лістапада 2000 году – днём звальненьня А.Бажэлкі й У.Мацкевіча, кіраўніка беларускага КГБ. 44. Генэральны пракурор Шэйман, спадкаемец сп. Бажэлкі, у адказ на маё пытаньне катэгарычна абвергнуў, што такія лісты існавалі. Намесьнік генэральнага пракурора ўдакладніў, што не было афіцыйнага запісу пра такі ліст у справе. Але ён ня мог выключыць, што “прыватна” такі ліст мог быць дасланы офісам Бажэлкі. 45. Ясна, што было б цікава ведаць, ці сапраўды быў дасланы такі ліст, бо ён меў бы сэнс толькі калі прыблізнае месца знаходжаньня пахаванага цела або целаў было ўжо вядомае сьледчым. 6. Іншыя дэталі гісторыі былога генэральнага пракурора Бажэлкі, расказаныя сп. Лявонавым 46. Сп. Лявонаў далей расказаў мне ў Менску, што сп. Бажэлка, які дагэтуль жыў у Менску, але не адказваў на любыя тэлефанаваньні, паінфармаваў яго асабіста, перад сьведкамі, у ліку якіх быў вядомы расейскі журналіст Павал Шарамет, што зьнікненьні, якія знаходзяцца пад пытаньнем, былі здырыжаваныя сп. Шэйманам і выкананыя спэцыяльным аддзелам, створаным былым міністрам унутраных справаў Сіваковым і ачольваным палкоўнікам Паўлічэнкам. Бажэлка таксама зрабіў спасылку на існаваньне відэастужкі прызнаньняў Паўлічэнкі. Сп. Лявонаў расказаў мне, што падчас апошняй выбарчай кампаніі яму прапанавалі відэастужкі прызнаньня Паўлічэнкі й расстрэлаў, але ён адмовіўся прыняць іх, думаючы, што гэта была правакацыя спэцслужбаў. 47. Падчас нашай размовы ў Менску сп. Лявонаў таксама наўпрост абвінаваціў прэзыдэнта Лукашэнку ў тым, што той аддаў загад Шэйману. Ён расказаў мне, што Бажэлка паінфармаваў яго аб сустрэчы з прэзыдэнтам, у часе якой Бажэлка, які тады яшчэ быў генэральным пракурорам, пачуў, як кіраўнік паліцыі Лапацік спытаўся ў прэзыдэнта, хто даў яму права забіць генэрала (маючы на ўвазе генэрала Захаранку, першага са зьніклых), пасьля чаго прэзыдэнт, як паведамляецца, не абвергнуў гэты факт, але абвінаваціў тых, хто быў прысутны, што яны падрываюць ягоную ўладу й прымушаюць яго прымаць лекі, пастаянна яго трывожачы. 48. Паводле адвакатаў сем’яў, Мацкевіч і Бажэлка ніколі не былі апытаныя сьледчымі, якія займаліся справамі зьніклых. На мой погляд, гэта яшчэ адно вельмі важкае ўпушчэньне. Сп. Лявонаў ёсьць цікавым “ускосным сьведкам”, але калі б гэтыя дзьве ключавыя асобы загаварылі самі, гэта, вядома ж, найбольш дапамагло б. 7. Кадравыя зьмены на найвышэйшым узроўні сілавых структураў у лістападзе 2000 году 49. Мы былі паінфармаваныя адвакатамі сем’яў і сп. Лявонавым, што 27 лістапада 2000 году генэральны пракурор Бажэлка быў звольнены й заменены сп. Шэйманам, былым кіраўніком нацыянальнага савету бясьпекі. Паводле адвакатаў сем’яў, сп. Шэйман ня меў юрыдычнай адукацыі, калі ён быў прызначаны, хаця закон патрабуе, каб генэральны пракурор быў юрыстам. Сам прэзыдэнт, якога крытыкавалі за гэтае прызначэньне, публічна ўзяў на сябе адказнасьць за гэта. 50. У той жа дзень старшыня КГБ генэрал Мацкевіч быў звольнены. Паводле сп. Лявонава, ён быў аблаяны на тэлебачаньні прэзыдэнтам Лукашэнкам за тое, што арыштаваў палкоўніка Паўлічэнку. Неўзабаве пасьля гэтага кіраўнік паліцыі генэрал Лапацік сур’ёзна захварэў, і гэта скончылася датэрміновым сыходам у адстаўку з прычын стану здароўя. 51. Сем’і зьніклых мяркуюць, што Бажэлка, Мацкевіч і Лапацік былі або звольненыя, або накіраваныя ў адстаўку таму, што яны надта блізка падышлі да праўды ў справах “зьнікненьняў”. Насуперак гэтаму, прэзыдэнцкі прэсавы сакратар патлумачыў 27 лістапада, што кадравыя перастаноўкі часткова былі вынікам прэзыдэнцкай “незадаволенасьці тым, што шмат якія важныя [сьледчыя] справы цягнуліся занадта доўга без апраўданьня”. 52. На мой погляд, хаця незадаволенасьць прэзыдэнта цалкам зразумелая, час кадравых зьменаў, які вельмі блізка супаў з важнымі падзеямі, што мелі дачыненьне да справаў зьнікненьня (напісаныя ад рукі абвінавачваньні генэрала Лапаціка, арышт Паўлічэнкі паводле загаду Мацкевіча й Бажэлкі, паказаньні Алкаева) нарошчвае важкія падазрэньні. 8. Сакрэтны суд над “бандай Ігнатовіча” 53. Пачынаючы з 24 кастрычніка 2001 году, чатырох чалавек (В.Ігнатовіч, М.Малік, А.Гуз і С.Савушкін) судзілі ў закрытым паседжаньні за выкраданьне сп. Завадзкага. Сп. Аксёнчык, адвакат, які прадстаўляе маці Завадзкага, хадайнічаў перад судом, каб дазволіць правядзеньне працэсу ў адкрытым паседжаньні, у чым было адмоўлена. Некалькі запытаў наконт атрыманьня сьведчаньняў, накіраваныя адвакатамі сям’і Завадзкага, былі адхіленыя судом. 14 сакавіка 2002 году чатыры асобы былі асуджаныя на доўгія турэмныя тэрміны за выкраданьне Завадзкага (але не за забойства, бо цела не было знойдзенае) на падставе, сярод іншага, рыдлёўкі з крывёю Завадзкага, знойдзенай у аўтамабілі Ігнатовіча. Асуджаныя, як паведамляецца, працягваюць сьцьвярджаць аб сваёй невінаватасьці, называючы судовы працэс фарсам. Былы генэральны пракурор Бажэлка, як мне распавёў адзін з адвакатаў сем’яў, прысутнічаў на судовым працэсе як сьведка, але збольшага адмаўляўся сьведчыць на падставе палажэньня крымінальна-працэсуальнага кодэксу, якое дазваляе сьледчым абараняць свае крыніцы. 54. Гэты прысуд быў прадстаўлены мне ў некаторых дэталях міністрам замежных справаў, міністрам унутраных справаў і генэральным пракурорам як частковае разьвязаньне справы Завадзкага. 55. Згодна з абвінавачаньнем, матывам, паводле якога Ігнатовіч і ягоная банда зьдзейсьнілі злачынства супраць Завадзкага, была помста, таму што Завадзкі публічна абвінаваціў Ігнатовіча ў тым, што той ваяваў у Чачэніі на баку паўстанцаў. 56. Бальшыня маіх суразмоўцаў з боку сем’яў сьцьвярджаюць, што зьнікненьне Завадзкага належыць да той жа лініі зьнікненьняў, што й зьнікненьні Захаранкі, Ганчара й Красоўскага, то бок яно мела падобны палітычны матыў: адплата за “здраду” супраць прэзыдэнта, на якога сп. Завадскі калісьць працаваў як асабісты апэратар, перш чым ён пачаў працаваць супраць прэзыдэнта як журналіст “варожых” мэдыяў. 57. На мой погляд, улічваючы тое, што расстрэльны пісталет ня быў выдадзены прыблізна ў час зьнікненьня сп. Завадзкага, цалкам можа быць, што няма наўпроставай арганізацыйнай сувязі паміж гэтай справай ды іншымі трыма. Магло быць таксама так, што “банда Ігнатовіча” забіла Завадзкага, каб зьвесьці асабістыя рахункі сп. Ігнатовіча з гэтым журналістам, у той час як яе сябры альбо некаторыя зь іх маглі быць паводле супадзеньня далучаныя да нібыта сакрэтнага эскадрону расстрэлаў у іншых выпадках. У любым выпадку, сьцьвярджэньне, зробленае для таго, каб падтрымаць неабходнасьць правядзеньня закрытага судовага працэсу, – што сьведкі будуць у адваротным выпадку баяцца даваць паказаньні, – на мой погляд, не вытрымлівае крытыкі: калі б сьведкі баяліся банды, факт правядзеньня закрытага судовага працэсу не рабіў бы ніякай розьніцы, бо сябры банды былі ў любым выпадку прысутныя падчас суду. D. Наступствы. 58. Гэта зьяўляецца толькі ўводным мэмарандумам, і я яшчэ не прапаноўваю ніякіх канкрэтных дзеяньняў для прыняцьця Асамблеяй. Я буду вельмі ўдзячны за любыя прапановы, якія могуць зрабіць калегі падчас абмеркаваньня ў камітэце, улучна з тымі, якія могуць запатрабаваць далейшага дасьледаваньня магчымасьці іх рэалізаваць. 59. Шляхам “мазгавога штурму” я пакуль прыйшоў да наступных мажлівасьцяў (без прыняцьця мною рашэньня ў любым выпадку): Асамблея магла б – патрабаваць, каб незалежнае расьсьледаваньне было распачатае кампэтэнтнымі беларускімі ўладамі, пасьля адстаўкі цяперашняга генэральнага пракурора, якога абвінавачваюць у тым, што ён сам арганізаваў зьнікненьні на сваёй папярэдняй пасадзе, – патрабаваць, каб беларускімі ўладамі было распачатае крымінальнае расьсьледаваньне з мэтай высьветьліць: мажлівую датычнасьць да зьнікненьняў цяперашняга генэральнага пракурора, цяперашняга міністра спорту (былога міністра ўнутраных справаў) і высокапастаўленага афіцэра спэцыяльных сілаў, мажлівае злачынства перашкоджаньня ажыцьцяўленьню правасудзьдзя, учыненае некаторымі іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі, якія мелі дачыненьне да расьследаваньня, праведзенага дагэтуль, і якія фальшавалі, прыхоўвалі або прыціскалі сьведчаньні ў іхным распараджэньні дзеля таго, каб абараніць сапраўдных злачынцаў, – заклікаць парлямэнт Беларусі зрабіць неабходныя дзеяньні што да выканаўчай улады з мэтай ажыцьцяўленьня правасудзьдзя, у тым ліку патрабаваць адстаўкі некаторых высокапастаўленых чыноўнікаў дзеля таго, каб зрабіць магчымым сапраўды незалежнае расьсьледаваньне, і стварыць парлямэнцкую камісію ў справе расьсьледаваньня з адпаведнымі рэсурсамі для гэтага, – заклікаць дзяржавы-сябры Рады Эўропы ды ўвогуле міжнародную супольнасьць ажыцьцявіць максымум палітычнага ціску на цяперашняе кіраўніцтва Беларусі, у тым ліку праз санкцыі, да таго часу, пакуль ня будзе праведзенае вартае даверу незалежнае расьсьледаваньне мажлівай датычнасьці высокапастаўленых чыноўнікаў да зьнікненьняў або да іх хаваньня, – запрасіць суды тых краін, чые законы прадугледжваюць міжнародную юрысдыкцыю іх нацыянальных судоў для справаў сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека, распачаць працэдуры супраць некаторых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў з
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|