Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 1011 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аўстрыйская прэса: «Беларусь пакутуе ад самага рэпрэсіўнага рэжыму ў Эўропе»
13:27, 10/08/2004

Пра сытуацыю, у якую трапіла Беларусь у выніку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, піша сёньняшні аўстрыйскі друк. Паводле такіх выданьняў, як „Die Presse” і “Ober Osterreichische Nachrichten”, беларускае грамадзтва пакутуе сёньня ад самага рэпрэсіўнага рэжыму ў Эўропе, а беларускаму лідэру ўдаецца трымаць у закладніках увесь 10-мільённы народ.

Як пішуць “OON“ (“Верхнеаўстрыйскія навіны”) у артыкуле “Маніякальнасьць, якая ня лечыцца”, любая манія здольная зьмяніць чалавека. У выніку губляюцца самаацэнка і сумнеў. Беларускі лідэр са сваім маніякальным імкненьнем да ўлады становіцца ўсё больш бесцырымонным. Справа ня толькі ў тым, што ён насуперак дзейнай Канстытуцыі імкнецца працягнуць свае паўнамоцтвы і кідаецца на апазыцыю. Цяпер ён закрыў адзін з апошніх недзяржаўных ўнівэрсытэтаў — ЭГУ.

Тое, што рэпутацыя Беларусі ўсё больш пагаршаецца, даўно не хвалюе Лукашэнку. Захад ізаляваў яго і такім чынам ускосна дазволіў узяць у закладнікі 10-мільённы народ, — пішуць “OON”.

Паводле венскай “Die Presse”, сёньня Беларусь пакутуе ад, бадай, самага рэпрэсіўнага рэжыму ў Эўропе. У выніку той ізаляцыі, да якой яе за 10 гадоў прывёў прэзыдэнт, у Беларусі, па сутнасьці, не засталося іншага выбару, як шукаць выратаваньня праз далучэньне да Расеі.

Як піша “Die Presse”, калі Лукашэнка заяўляе пра штосьці кшталту паляпшэньня дачыненьняў з Эўропай, у тым ліку пра магчымасьць далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу ў выніку знойдзеных кампрамісаў, гэта ня проста супярэчліва, гэта поўная ілюзія. У рэчаіснасьці ўсё трагічна. Пакуль гэты непрадказальны, прагны да ўлады палітык застаецца на сваёй пасадзе, Беларусь ня будзе мець ніякай эўрапейскай пэрспэктывы і будзе заставацца прыдаткам Расеі, — піша “Die Presse”.

Пераклад: Радыё Свабода
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: