Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 1314 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Леванеўскі хоча вылучацца ў Палату прадстаўнікоў
11:41, 13/08/2004

104-ы дзень сядзіць за кратамі Валеры Леванеўскі — кіраўнік Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў і ўдзельнік Еўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь”. Прадпрымальнік знаходзіцца ў сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы. Яго абвінавачваюць у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Лукашэнку. Не зважаючы на сваё становішча, спадар Леванеўскі жадае вылучацца ў Палату прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў. Кіраўніком яго ініцыятыўнай групы будзе сын Уладзімер Леванеўскі.

Вылучацца Валеры Леванеўскі хоча ў Гарадзенскай-Паўночнай выбарчай акрузе №53 — па месцы жыхарства. У акруговай выбарчай камісіі ягонаму сыну Ўладзімеру сказалі, што бацька вылучацца можа, хаця знаходзіцца ў сьледчым ізалятары. Праўда, паводле Выбарчага кодэксу кандыдат павінен падаць дакумэнты ў камісію асабіста. Але Ўладзімеру таксама сказалі, што іх можа здаць ён, калі бацька падпіша паперы.

Вядома, што сёньня апошні дзень здачы сьпісаў ініцыятыўных групаў у акруговыя камісіі. Дарэчы, калега Леванеўскага па страйкаму і па крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта Аляксандар Васільеў таксама хоча вылучацца ў Палату прадстаўнікоў.

Адвакат Валерыя Леванеўскага Аляксандар Бірылаў лічыць, што крымінальную справу аб публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі працягваць немэтазгодна. Ад імя абодвух абвінавачаных па гэтай справе – Леванеўскага і Васільева – адвакат накіраваў хадайніцтва старшаму сьледчаму Ленінскай пракуратуры Горадні Альфрэду Танкевічу. Спадар Бірылаў напісаў у хадайніцтве, што пасьля азнаямленьня з матэрыяламі справы ён лічыць, што ў дзеяньнях абодвух абвінавачаных няма складу злачынства, таму ён просіць спыніць крымінальную справу, паведаміла Радыё Свабода.
Минск, Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Рекомендуем: Аренда квартир посуточно в Киеве - комфорт гарантируется..
Советы как выбрать норковую шубу на ярмарке меха