Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпутата райсавета судзяць за акцыю 21 ліпеня 10:51, 17/08/2004
16 жніўня в.а. старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ дэпутат Менскага раённага Савета дэпутатаў Юрась Зянковіч быў запрошаны ў Савецкі РУУС г.Мінска, дзе на яго быў складзены пратакол за непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі пасьля акцыі 21 ліпеня. Юрась Зянковіч мусіць сёння ў 14:30 зьявіцца ў Савецкі РУУС, каб адтуль ехаць на суд, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.
21 ліпеня мікрааўтобус, якім кіраваў Юрась Зянковіч, быў затрыманы пасьля канцэрту ў Парку Дружбы Народаў. Інспэктар ДАІ хацеў агледзець салон мікрааўтобуса, таму што лічыў, што ў гэтым аўтамабілі перавозіліся ўлёткі, што раздаваліся на акцыі. Юрась Зянковіч адмовіўся прадставіць аўтамабіль для агляду і прад’явіў інспектару сваё дэпутацкае пасьведчаньне. Супрацоўнікі міліцыі палічылі, што яно падробленае, і даставілі сп.Зянковіча і яго жонку ў Савецкі РУУС. Там у кабінэце начальніка РУУС на Юрася быў зьдзейсьнены напад трыма супрацоўнікамі міліцыі (у тым ліку двума падпалкоўнікамі ў форме) і адным “кадэбэшнікам”, у выніку чаго ў яго былі адабраныя ключы ад машыны і дакумэнты.
Інспэктар ДАІ ўзгадаў, што сп.Зянковіч, калі ехаў на машыне, выкідваў на пустой вечаровай вуліцы з акна ўлёткі, і што менавіта таму “даішнік” хацеў агледзець яго машыну.
Між іншым, адабранае дэпутацкае пасьведчаньне сп.Зянковічу дагэтуль ня вернутае, бо міліцыя дагэтуль робіць яго экспэртызу, хаця ў Менскім райсавеце ўжо даўно пацьвердзілі, што сп.Зянковіч – дэпутат.
На думку сп.Зянковіча, міліцыянты зараз маюць вялікія непрыемнасьці ў сувязі са злачыннымі дзеяньнямі 21 ліпеня ў адносінах да яго і яго жонкі – іх зараз правярае пракуратура, гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных справаў і служба ўласнай бясьпекі МУС. Па гэтай прычыне ім любым коштам трэба зрабіць вінаватым яго. Але ў матэрыялах справы ўтрымліваецца столькі сьведчаньняў незаконных дзеяньняў міліцыі, што, на яго думку, у вэрдыкце суду няма ніякіх сумневаў. Белоруссия