Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Свабода выбару»: не будзеш дапушчаны да працы, калі не паставіш подпіс 11:58, 17/08/2004
Напярэдадні мінулых выходных супрацоўнікі Рэчыцкага аметызнага заводу атрымалі загад: у панядзелак усе павінны мець пры сабе пашпарты. Справа ў тым, што намесьнік дырэктара па кадрах аметызнага заводу Сярдзюк Н.В., якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу, вырашыла такім чынам сабраць подпісы ў сваю падтрымку. Сёньня супрацоўнікі заводу дапускаліся да працы толькі пасьля таго, як ставілі свое подпісы ў падтрымку вылучэньня спадарыні Сярдзюк кандыдатам у дэпутаты, паведмаляе інфармацыйны аддзел ПЦ "Вясна".