Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Зялёныя карты» па-ранейшаму дазваляецца набываць толькi ў беларускiх агествах 13:01, 18/08/2004, pahonia.promedia.by
Указ Прэзiдэнта РБ, якi тычыцца “зялёных картаў”, заховае сваю моц. Беларускiя аўтамабiлiсты, якiя выязджаюць за мяжу па-ранейшаму мусяць набываць страхавыя полiсы “Зялёная карта” толькi ў страхавых агенстваў, з якiмi заключыла дамову Беларускае бюро па транспартнаму страхаванню.
Пра гэта паведамiў генеральны дырэктар Бюро Пётр Кучэрын. У вынiку мiнулатыднёвых страйкаў аўтамабiлiстаў на польска-беларускай мяжы на памежным пераходзе ў Брузгах, 14-га жнiўня было прынятае тлумачэнне Мiнiстэрства юстыцыi да Указа Прэзiдэнта РБ ад 9-га лiпеня 2004 года. Паводле тлумачэння дазваляецца выезд за мяжу аўтамабiлiстам са страхавымi полiсамi, якiя яны набылi ў замежных страхавых агенстваў да моманту публiкацыi Указа 13-га лiпеня.
Паводле Пастановы Прэзiдэнта РБ ад 9 лiпеня 2004 грамадзяне Беларусi, якiя выязджалi за мяжу, з 1-га жнiўня абавязаныя былi набываць страхавыя полiсы Мiжнароднай сiстэмы абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi (т. зв. сiстэмы “Зяленая карта”) толькi ў дзяржаўных арганiзацыяў цi ў кампанiяў з долей дзяржавы больш 50%. Такiх кампанiяў чатыры - “Белдзяржстрах”, “Прамтрансiнвест”, “Таск”, “Белнафтастрах”.
- Замежныя кампанii прадавалi “зялёную карту” фактычна незаконна, указ прэзiдэнта па-просту ўсё паставiў на свае месцы. Сваю моц ён захоўвае i нiякiх змяненняў прынята не будзе, - заявiў спадар Кучэрын.
Страхавы полiс для легкавога аўтамабiля на 15 дзён у “Белдзярстраха” каштуе 35 еўра, для грузавога – 65 еўра. У той час як пятнаццацiдзённы полiс для грузавой машыны, куплены ў польскай страхавой кампанii, каштуе 100 злотых (прыкладна 25 еўра). Да таго ж, паводле словаў кiроўцаў польскiя памежнiкi не хочуць упускаць у Польшчу з беларускiмi “зялёнымi картамi”. Супраць Указа Прэзiдэнта аб “зялёных картах” на пераходзе Брузгi-Кузьнiца 12-13-га жнiўня баставала некалькi сот беларускiх кiроўцаў. Белоруссия