Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МАК ня будзе спрачацца з беларускім НАКам
11:15, 18/08/2004

МАК ня будзе даваць адказу Менску што да забароны ўезду на тэрыторыю Грэцыі Юрыю Сівакову. Хаця кіраўнікі беларускай алімпійскай дэлегацыі паведамілі з Афін, што запатрабавалі ад Міжнароднага алімпійскага камітэту даць адказ на ранейшыя пратэсты з нагоды забароны міністру спорту Юрыю Сівакову прыехаць у Грэцыю, прадстаўнікі МАК кажуць, што ніякіх зваротаў не атрымалі.

Больш за 10 дзён афіцыйны Менск жадае пабачыць адказ Міжнароднага алімпійскага камітэту на свае пратэсты з нагоды абвяшчэньня спадара Сівакова пэрсонай нон грата ў Грэцыі. Паводле шэфа беларускай місіі на Алімпіядзе Анатоля Іванова, 15 жніўня факсам, а наступным днём кур’ерам афінскаму офісу МАК даслалі ліст з просьбай даць адказ на заяву пратэсту ад 6 жніўня, калі Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі запатрабаваў склікаць выканкам МАК і разгледзець сытуацыю, што склалася вакол Юрыя Сівакова. Таксама 15 жніўня ў Афінах адбылася сустрэча зь віцэ-прэзыдэнтам МАК Віталем Сьмірновым, падчас якой прайшлі кансультацыі што да справы спадара Сівакова.

Аднак прэсавая сакратарка МАК Эмануэль Маро заявіла Радыё Свабода:

-- Што зрабіў МАК, дык гэта тое, што мы сабралі інфармацыю ў гэтай справе, каб высьветліць, што дакладна адбылося. І нас паінфармавалі, што спадар Сівакоў — пэрсона нон грата ў краіне. Я ня ведаю, што рабіў спадар Сьмірноў і што кажа беларуская дэлегацыя. Мы не атрымлівалі ніякіх дадатковых запытаў ні ад каго іншага.

Міжнародны алімпійскі камітэт яшчэ раз нагадаў, што ня будзе даваць ніякіх адказаў з нагоды рашэньня ўраду Грэцыі не дазволіць уезд у краіну беларускаму міністру

Між тым, на вечар чацьвертага дня Алімпіяды беларуская каманда ня мае ніводнага мэдаля... Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: