Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нацыянальная рада будзе кантраляваць перадвыбарную агітацыю ў СМІ
14:49, 18/08/2004

17-га жніўня рашэннем Цэнтрвыбаркаму ў Беларусі была створана адмысловая Нацыянальная рада, якая будзе кантраляваць парадак правядзення агітацыі ў СМІ пад час кампаніі па выбарах дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў». Пра гэта паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал рravo.by са спасылкай на агенцтва БелТА.

У склад новастворанай Назіральнай рады ўвайшлі 7 чалавек. Сярод іх - першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік старшыні Нацыянальнай Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка, дырэктар першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Пётр Раманчук, першы намеснік старшыні грамадскай арганізацыі "Беларускі саюз журналістаў" Рыгор Сакалоўскі, галоўны рэдактар газеты "Мінская праўда" Мікалай Шалома, дырэктар Грамадскага прэс-цэрнтра Дома прэсы Тацяна Бялова, а таксама першы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" Міхаіл Лябедзік.

Паводле сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, Назіральная рада закліканая сачыць за тым, як СМІ выконваюць нормы Выбарчага кодэкса РБ. У прыватнасці, кантраляваць, ці забяспечваюць яны роўныя ўмовы для агітацыі ўсім кандыдатам у дэпутаты: ці прадастаўляецца ім аднолькавая газетная плошча альбо эфірны час. Гэтая структура будзе рабіць заключэнні і даваць рэкамендацыі кіраўнікам СМІ, якія павінныя будуць выконваць іх як абавязковыя, - паведамляе pravo.by. Рашэнні гэтага кантрольнага органа будуць прымацца шляхам адкрытага галасавання.

Перадвыбарная агітацыя распачнецца пасля 16-га верасня, калі завершыцца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: