Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 1920 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Бярозе судзяць праваабаронцу
10:23, 19/08/2004

Суд над юрыстам Праваабарончага цэнтру “Вясна”Аляксандрам Шавелем адбудзецца сення у Бярозе. 18 жніўня Аляксандр Шавель ўдзельнічаў у грамадзянскім працэсе і выказаў крытыку у адрас пракурора, пасьля чаго быў абвінавачаны ў непавазе да суда. З залы суда А.Шавель быў дастаўлены ў РУУС Бярозаўскага раёну, дзе на яго быў складзены пратакол за зьдзяйсьненьне правапарушэньня, цяпер праваабаронцу чакае суд.

Як паведамляе прэс-служба Партыі БНФ, пракурор раёну Мечыслаў Курыловіч зрабіў інсцэніроўку ўласнай абразы. У адным памяшканьні на першым паверсе знаходзіцца раённая пракуратура, а на другім -- раённы суд. У судзе ўчора меў месца працэс па камунальнай справе, на якім ў якасьці абаронцы выступаў Аляксандр Шавель, юрыст незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна" і ў той жа час -- сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэньне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў сябры Партыі БНФ Юрыя Губарэвіча. Недзе а першай гадзіне дня ў працэсе быў абвешчаны перапынак, і Шавель выйшаў на ганак. Тут яго сустрэў пракурор Курыловіч і прамовіў: "Давай адыйдзем за вугал, трэба паразмаўляць". А праз некалькі імгненьняў выбег з-за
вугла, ды стаў крычэць: "Ён мяне абразіў!" Прыехала міліцыя, пасадзіла Шавеля ў пастарунак, і сёньня над ім адбываецца суд.

Юры Губарэвіч лічыць, то гэта было зроблена адмыслова, каб, пасадзіўшы Шавеля на некалькі содняў адміністрацыйнага арышту, тым самым "вывесьці" яго з працэсу збора подпісаў. Белоруссия



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: