Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 2526 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыня акруговай выбарчай камісіі агітуе за прадстаўніка ўлады
11:29, 25/08/2004

Старшыня акруговай выбарчай камісіі Шчучынскай выбарчай акругі прыняў удзел у агітацыйным сходзе, падчас якога памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Вінцэнты Казяк, быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” па названай акрузе. Пра гэта ў ананімным артыкуле пад назвай “Пры аднагалоснай падтрымцы” піша газета Шчучынскага райвыканкама “Дзянніца”.

“Пасля працоўнай змены ў актавай зале ААТ "Шчучынскі масласырзавод" сабраліся амаль усе яго работнікі. Разглядаліся два пытанні: аб выніках работы калектыву за сем месяцаў гэтага года і вылучэнне кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання”, - пачынаецца артыкул у газеце. (захаваны правапіс арыгінала).

З артыкула вынікае, што ўдзел у сходзе працоўнага калектыву браў старшыня Іван Сакалоўскі, які “расказаў аб той рабоце, якая праводзіцца ў раёне ў сувязі з прадстаячымі выбарамі.”

Вылучыць кандыдатам у дэпутаты Вінцэнты Казяка, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, галоўнага інспектара па Гродзенскай вобласці прапанавала галоўны інжынер ААТ "Шчучынскі масласырзавод". Сам Вінцэнты Казяк таксама выступіў на сходзе і “цёпла падзякаваў за аказанае давер`е” завадчанам. Сход аднагалосна прыняў рашэнне падтрымаць кандыдатуру Вінцэнты Казяка для вылучэння яго кандыдатам у дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Рэспублікі Беларусь па Шчучынскай выбарчай акрузе №62.

Падобныя сходы, піша газета “Дзянніца”, прайшлі таксама ў СВК “Дэмбрава”, “Жалудоцкі”, ДП “Шчучынская МПМК-166”.

Напрыклад, у вёсцы Доцішкі Воранаўскага раёна ў сельскім Доме культуры адбыўся сход калгаснікаў, на якім з агітацыйнай праграмай выступіў тойжа Вінцэнт Казяк. На сходзе прысутнічалі старшыня Воранаўскага райвыканкама Васіль Ігнатавіч Сцяпура і старшыня сельскагаспадарачага вытворчага кааператыва (СВК) “Доцішкі” Генадзь Казлоўскі. Падчас схода Генадзь Казлоўскі катэгарычна забараніў усім жыхарам сельскага савета ставіць свае подпісы за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Мілінкевіча. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: