Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 2627 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Зачистка» тэле-радыеэфіру
12:32, 26/08/2004

Эфір паслядоўна "зачышчаюць" ад музыкаў, якія гралі на мітынгу 21-га ліпеня, арганізаваным ў знак пратэсту супраць дзесяцігадовага тэрміну прэзідэнцтва А.Лукашэнкі. Па інфармацыі музыкаў, з эфіру дзяржаўных тэлестанцый і старонак дзяржаўных газет здымаюць матэрыялы з іх удзелам, а канцэртным агенцтвам рэкамендавана спыніць з імі супрацоўніцтва.

Як паведаміў прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (БАЖ) музыка гурта "Drum esctasy" ("Драм экстазі") Філіп Чмыр, пасля 21-га ліпеня ў яго каманды сарваліся ўжо некалькі газетных і тэлевізійных інтэрв`ю. Ён, у прыватнасці, узгадаў публікацыю ў дзяржаўнай газеце "Рэспубліка", якая мела выйсці пасля згаданага канцэрта. Гатовы сюжэт пра гурт быў зняты з эфіру тэлеканала СТВ, а супрацоўнікі тэлеканала ОНТ, якія самі выказалі жаданне пагутарыць з музыкамі, пасля ўзгаднення з кіраўніцтвам адмовіліся ад сваіх планаў. (Творчасць "Drum eastasy" цікавіць шмат якіх журналістаў з прычыны таго, што гурт выступіў адным з аўтараў саўндтрэку да нашумелага расійскага фільма "Ночной дозор").

У аналагічнай сітуацыі апынуліся і іншыя ўдзельнікі згаданага канцэрта. Лідэр "N.R.M." Лявон Вольскі таксама канстатуе рэзкае зніжэнне цікавасці да сваёй асобы з боку прадстаўнікоў СМІ. Па яго словах, апошнім часам на кантакт ім выходзяць выключна недяржаўныя медыі.

Акрамя гэтага, значна ўскладнілася сітуацыя з арганізацыяй публічных выступаў у Беларусі. Па звестках музыкаў, нейкія структуры праводзяць адпаведную "працу" з канцэртнымі і рэкламнымі агенцтвамі. У прыватнасці, арганізатары святочных канцэртаў на Дзень Горада 11-12-га верасня пасля размовы з прадстаўнікамі Ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама паведамілі, што выступ "Drum eсstasy" зняты з канцэртнай праграмы. Адменены таксама выступ музыкаў на шырока разрэкламаваным "Фестывалі LG".

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: