Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Абраза прэзыдэнту была ў фразе «Лукашэнку – у адстаўку»?
10:43, 01/09/2004, Сяргей Астраўцоў, «Радыё Свабода»

У Горадні ў Ленінскім раённым судзе працягваўся разбор крымінальнай справы супраць кіраўнікоў страйкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева. Іх абвінавачваюць у публічнай абразе прэзыдэнта Лукашэнкі, а спадара Васільева — таксама ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. У судзе апытвалі сьведкаў, каб паспрабаваць высьветліць — ці была абраза прэзыдэнта ў вершаванай першамайскай улётцы і ці насамрэч адбыліся беспарадкі на вуліцах пасьля мітынгу 1 траўня?

Учора быў чацьверты дзень працэсу. Першым дапытвалі ў якасьці сьведкі капітана міліцыі Герасімовіча. Яму актыўна задаваў пытаньні Валеры Леванеўскі, якога трымаюць падчас працэсу ў клетцы. Міліцыянт на некаторыя пытаньні стаў адказваць інакш, чымсьці адказваў раней у пракуратуры ў часе сьледзтва. Судзьдзя Дземчанка мусіў запытацца ў яго: якія паказаньні браць за аснову — цяперашнія ці ранейшыя? Капітан Герасімовіч адказаў, што —ранейшыя. Паводле міліцыянта, плякаты мітынгоўцаў з надпісам “Лукашэнку ў адстаўку!” ён лічыць абразай прэзыдэнта.

На судзе прысутнічала 17-гадовая дачка Валерыя Леванеўскага Кацярына. Яна сёлета здала экзамэны ў Гарадзенскі ўнівэрсытэт на юрыдычны факультэт, але магла разьлічваць толькі на платнае навучаньне, таму забрала дакумэнты. Яе ўражаньні ад допыту сьведкаў:

-- Тое, што яны гавораць, такое адчуваньне, што гэта ня іхнае меркаваньне, а хтосьці ім яго навязаў. Ім задаюць прамое пытаньне з боку абароны, і такое адчуваньне, што яны не разумеюць гэтага пытаньня і самі ня ведаюць, як на яго адказаць. Белоруссия lllll

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: