Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня адбудзецца вялікая акцыя ў падтрымку беларускае мовы ў сфэры адукацыі "Хочам вучыцца па-беларуску". Галоўнымі яе арганізатарамі выступілі найбольш дзейныя моладзевыя суполкі й аб`яднаньні: «Моладзь ліцэю», ЗБС і МІ "ВОКА". Да ўдзелу далучацца сябры Маладога Фронту, Зубра, разнастайных моладзевых ініцыятываў. Сёньня ж у некаторых рэгіянальных гарадах пройдуць падобныя пэрфомансы. Акцыя адбудзецца сёньня а 16 гадзіне на Кастрычніцкім пляцы Менску.