Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
6 тысяч віцебскіх студэнтаў паедуць «на бульбу» 10:55, 01/09/2004
Каля 6 тысяч віцебскіх студэнтаў Аблвыканкам пасылае “на бульбу”, хаця раней намесьнік міністра адукацыі сьцьвярджаў, што масавых студэнцкіх выездаў у калгасы сёлета ня будзе. Як паведамляе карэспандэнт «Радые Свабода», ужо 3 верасьня тутэйшыя студэнты ВНУ, а таксама навучэнцы прафэсійна-тэхнічных навучальных установаў накіруюцца ў калгасы ды саўгасы Віцебшчыны. Гэтак вырашыла кіраўніцтва аблвыканкаму, стварыўшы нават адмысловы “штаб” дзеля каардынацыі студэнцкае сельскагаспадарчае працы на чале з намесьнікам старшыні аблвыканкаму Пятром Южыкам.
Загад кіраўніцтва вобласьці пра далучэньне да “бітвы за ураджай” студэнцкага “атраду” быў цалкам нечаканы: колькі дзён таму на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра адукацыі Беларусі запэўніваў усіх прысутных, што студэнцкую ды вучнёўскую моладзь у калгасы ды саўгасы сёлета накіроўваць ня будуць. Бо няма адпаведнага запыту з боку міністэрства сельскае гаспадаркі, які да усяго мусіць быць яшчэ падмацаваны асобнай пастановаю Савета Міністраў.
У Віцебску ж вырашылі ніякіх запытаў ды іншых распараджэньняў не чакаць. І адзінае, што аблвыканкам паабяцаў студэнтам напярэдадні ад’езду на прымусовыя сельскагаспадарчыя работы, – гэта не працягваць «прыгон» па сканчэньні месячнага тэрміну. З тае самае прычыны ўсім гаспадаркам загадана выкарыстоўваць студэнцкую дапамогу як мага больш эфэктыўна. Інакш кажучы, карыстаць бясплатную студэнцкую працу напоўніцу. Минск, Белоруссия