Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 23 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Слуцку вайскоўцам далі загад галасаваць за кандыдата ад улады
12:41, 02/09/2004

2 верасьня ў Праваабарончы цэнтр “Вясна” паступіла інфармацыя ад вайскоўцаў адной з вайсковых частак, размешчаных у горадзе Слуцку. Згодна з паведамленьнем аднаго з ваенаслужачых, начальнік Слуцкага гарнізона, у які ўваходзіць некалькі вайсковых частак, даў загад падтрымліваць на выбарах кандыдата ад улады.

Афіцэрам і іншым ваенаслужачым-кантрактнікам, а таксама жаўнерам тэрміновай службы, загадана ставіць подпісы ў падтрымку кандыдата Сайко і ў абавязковым парадку галасаваць за яго ў дзень выбараў 17 кастрычніка. Сайко – старшыня Слуцкага гарвыканкама, адзін з чыноўнікаў выканаўчай “вертыкалі”. Галасаваць за іншых кандыдатаў забаронена. Гэты загад выдадзены ў вуснай форме, але адрасаваны ўсім падначаленым камандзіра Слуцкага гарнізона.

Такім чынам, кіраўніцтва Слуцкага гарнізона выдае наўмысна незаконныя загады, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзянаў-ваенаслужачых і маюць відавочна злачынны характар. Непадчыненьне незаконнаму і злачыннаму загаду зьвязанае з асаблівай небяспекай для вайскоўцаў, паколькі ім пагражаюць жорсткімі дысцыплінарнымі санкцыямі.

Таксама на тэрыторыі Слуцкай выбарчай акругі №89 ажыцьцяўляецца ціск і на цывільнае насельніцтва, з мэтай прымусіць яго аддаць свой голас за кандыдата Сайко. Напрыклад, дырэктар Слуцкага гарадзкога аўтапарку № 5 аддаў распараджэньне супрацоўнікам прадпрыемства падтрымаць вылучэньне гэтага кандыдата на выбарах і аргнізаваць збор подпісаў у ягоную падтрымку.

Такім чынам, у горадзе Слуцку ажыцьцяўляецца жорсткі і незаконны адміністратыўны ціск на выбаршчыкаў, скіраваны на скажэньне волевыяўленьня грамадзянаў. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: