Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пяты дзень у судзе: Экспэрты не знайшлі абразы прэзыдэнта ў вершаванай улётцы 10:53, 02/09/2004
Дакладна чатыры месяцы сядзіць за кратамі кіраўнік страйкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі. Учора таксама быў пяты дзень судовага працэсу супраць спадара Леванеўскага і ягонага намесьніка Аляксандра Васільева. Іх абвінавачваюць у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Лукашэнку. Дзяржаўны абвінаваўца Панасюк спрабуе давесьці на працэсе, што ў вершаванай улётцы, распаўсюджанай кіраўнікамі страйкаму, быў абражаны прэзыдэнт.
У судзе былі заслуханы сьведкі, прадстаўленыя абвінаваўчым бокам. Ім задавалі пытаньне: ці ёсьць у вершы, надрукаваным ва ўлётцы, абраза адносна Аляксандра Лукашэнкі? З гэтай нагоды Валеры Леванеўскі зьвярнуўся да суду з хадайніцтвам. Ён лічыць, што, апытваючы людзей, якія самі прызнаюцца, што мала што разумеюць у паэзіі, тым самым штучна ствараюць доказы віны Леванеўскага. Ягоны адвакат Аляксандар Бірылаў патлумачыў:
-- Сёньня Леванеўскі заявіў хадайніцтва аб тым, каб гэтыя паказаньні лічыліся неправамоцнымі на падставе таго, што гэтыя людзі дапытаныя з парушэньнямі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Яны дапытаныя па сутнасьці як экспэрты, як спэцыялісты, якія маюць веды ў пэўных галінах навукі, але яны імі не зьяўляюцца.
Экспэрты, да якіх зьвяртаўся сьледчы пракуратуры, які рыхтаваў крымінальную справу, ня выявілі ў вершаванай улётцы абразы адносна прэзыдэнта Лукашэнкі. Таму абвінаваўчы бок вырашыў выкарыстаць у якасьці экспэртаў міліцыянтаў, рабочых, пэнсіянэраў. Минск, Белоруссия lllll