Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 34 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Крыніцу» абявязалі вярнуць «Балтыке» 3.500.000 даляраў
11:00, 03/09/2004, фото ByMedia.net

Расейскі бровар “Балтыка” празь Міжнародны камэрцыйны арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце Расейскай Фэдэрацыі вынес рашэньне спагнаць зь менскага заводу “Крыніца” 3,5 мільёна даляраў. Расейцамі ў разьвіцьцё прадпрыемства было ўкладзена 10,5 мільёна даляраў. Між тым, беларускі бок катэгарычна ня згодны з прэтэнзіямі “Балтыкі”.

Канцэрн “Белдзяржхарчпрам”, у падпарадкаваньні якога знаходзіцца менскі бровар “Крыніца”, зьбіраецца абскардзіць рашэньне суду. Паводле кіраўніцтва канцэрну, “Балтыка” сама вінная беларусам 3,5 мільёна даляраў. Вось што ў адказ на гэта распавёў прадстаўнік “Балтыкі” Аляксей Кедрын:

-- Паводле расейскага заканадаўства, калі ідзе пагашэньне запазычанасьцяў, у першую чаргу гасяцца пэні й судовыя выдаткі. З улікам тых умоваў прадстаўленьня сродкаў, якія існавалі, утварылася пэўная сума: нам былі залічаныя адразу пэні й судовыя выдаткі й частка запазычанасьцяў.

Спадар Кедрын дадае, што менавіта гэтая сума — патрабаваныя расейцамі 3,5 мільёна даляраў. І нешта аспрэчваць тут нелягічна. Дарэчы, ужо цяпер запазычанасьць “Крыніцы” перад крэдыторамі, найперш, “Прыёрбанкам” і “Беларусбанкам”, складае амаль 40 мільёнаў даляраў.

Пасьля таго, як да гэтай сумы дадаліся яшчэ тры з паловай мільёна, “Крыніца” паўстала перад небясьпекай спыненьня вытворчасьці. Таму ўсялякія размовы пра сёньняшні судовы працэс адміністрацыя “Крыніцы” ўспрымае нэрвова. Вось як адрэагаваў на маё пытаньне прадстаўнік “Крыніцы” Яўген Новікаў:

-- Яны ніколі, пэўна, не супакояцца... Але ж гэта рынак, што тут зробіш?.. Нічога не магу камэнтаваць.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: