Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віншуем Вас з правядзеннем 1 зьезда беларускай палітычнай эміграцыі. Гэта вельмі важная падзея ў жыцці беларусаў сьвету. Але нельга не адзначыць, што яна дэманструе той стан, у якім апынулася наша Бацькаўшчына. На жаль, у XXI стагоддзі палітычныя забойствы, массавыя арышты, гвалтоўныя разгоны мірных дэманстрацый, забарона роднай мовы, адсутнасць свабоды слова – горкая рэчаіснасць сённяшняй Беларусі.
Вы былі мужнымі на Радзіме, заставайцеся рашучымі і дзейнымі і па-за яе межамі. Усім беларусам, усім патрыётам Беларусі, дзе б яны не знаходзіліся, патрэбна салідарнасць, узаемадапамога і адданасць справе Незалежнасці нашай Бацькаўшчыны. Еўрапейская Кааліцыя “Свабодная Беларусь” выказвае ўпэўненасць, што пазбавіўшыся дыктатуры, Беларусь стане часткай аб’яднанай Еўропы. І ваша роля ў гэтым, як жыхароў еўрапейскіх краінаў, вельмі вялікая.