Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывіста «Маладога фронту» выключылі зь міліцэйскай акадэміі 11:51, 07/09/2004
Жодзінскага актывіста «Маладога фронту» Сяргей Савіча, які ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, выключылі з акадэміі ўнутраных справаў. Кіраўніцтва акадэміі лічыць несумяшчальнымі навучаньне і палітычную дзейнасьць. Сяргей Савіч, які вучыўся на факультэце права, улетку браў удзел у акцыі пратэсту супраць разьмяшчэньня пад Ганцавічамі расейскай вайсковай радыёлякацыйнай станцыі. Цяпер займаецца выбарчымі справамі.
Паводле Сяргея Савіча, гэта ня спадабалася начальніку акадэміі Юрыю Яфімчыку:
“Калі я прыйшоў да яго, ён сказаў, што тыя, хто займаецца палітыкай, у нас ня вучацца. І што з такімі яны, наадварот, змагаюцца, а не трымаюць у акадэміі”.
Сяргей Савіч правучыўся ў міліцэйскай акадэміі два гады. Ён меў намер стаць дэпутатам Жодзінскага гарсавету і дапамагчы абрацца ў Палату прадстаўнікоў лідэру тутэйшай філіі Маладога фронту Паўлу Красоўскаму. Минск, Белоруссия