Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віцэ-прэзыдэнтка ПА АБСЭ: «Я супраць гэтага рэфэрэндуму»
11:05, 09/09/2004

Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных справаў Баўгарыі Саламон Пасі прызначыў чатырох парлямэнтароў адмысловымі каардынатарамі, якія ачоляць назіральныя місіі на выбарах у Беларусі, Казахстане, Украіне ды Злучаных Штатах. Каардынатарам па Беларусі стала віцэ-прэзыдэнтка ПА АБСЭ Тунэ Тынгсгорд, дэпутатка рыксдагу Швэцыі. Адрозна ад брытанкі Одры Главэр, якая будзе кіраваць місіяй назіральнікаў ад Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, швэдка Тунэ Тынгсгорд будзе ачольваць групу кароткачасовых назіральнікаў ад усяе АБСЭ.

“Парлямэнтары, я мяркую, прыбудуць за два-тры дні да выбараў. Гэта, як чакаецца, будзе даволі вялікая група, таму што людзі зацікаўленыя ў Беларусі. І мінулы раз, калі я брала ўдзел у назіраньні ў Беларусі, мы былі вялікай групай”, -- паведаміла віцэ-прэзідэнтка ПА АБСЭ Радыё Свабода.

Спадарыня Тынгсгорд удакладніла, што яна была назіральніцай на мінулых парлямэнцкіх выбарах 2000 году. Я папрасіў яе пракамэнтаваць таксама рашэньне Аляксандра Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум.

“Я ня зьдзіўленая. Я ў значнай ступені супраць гэтага. І я думаю, што гэта зроблена за такі кароткі тэрмін! Шмат якія палітычныя партыі ў Швэцыі былі занятыя рознымі праектамі з палітычнымі партыямі ў Беларусі якраз таму, што мы заклапочаныя тым, каб Беларусь рухалася ў больш дэмакратычным кірунку”, -- сказала Тунэ Тынгсгорд.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: