Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада БНР будзе прасіць урады дэмакратычных краінаў прызнаць рэфэрэндум нелегітымным 11:02, 09/09/2004
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла пракамэнтавала Радыё Свабода рашэньне Аляксандра Лукашэнкі абвесьціць рэфэрэндум, каб далей застацца пры ўладзе. “Фактычна, іншага я ад Лукашэнкі не спадзявалася. Гэта яшчэ адна здрада Канстытуцыі Беларусі, якую ён сваёй прысягай кляўся бараніць. І гэта будзе новай узурпацыяй улады. бо якія б не былі вынікі рэфэрэндуму - яны будуць сфальсыфікаваныя на карысьць узурпатара. Страшэнна шкада мне беларускі народ, які будзе стораз болей ізалявацца ад нармальнага эўрапейскага жыцьця, ад дабрабыту сваіх заходніх суседзяў. А мо і зноў зробіцца калёніяй чужой імпэрыі, без дазволу якой рэфэрэндум не адбыўся б. Рада БНР будзе, безумоўна, зьвяртацца да ўсіх цывілізаваных урадаў, каб прыцягнуць увагу на гэтае новае пагвалчваньне Канстытуцыі беларускай дзяржавы. Рэфэрэндум і ягоныя вынікі будзем лічыць нелегітымнымі. І будзем прасіць дэмакратычныя урады прызнаць іх нелегітымнымі”.