Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Новая фаза дзяржаўнага тэрору супраць дэмакратычных актывiстаў
10:36, 13/09/2004, Заява кіраўніцтва Партыі БНФ

Партыя БНФ узяла актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі. Хаця прапаганда крычыць пра нашу нікчэмнасьць, насамрэч улады баяцца нас. Пачаліся наўпроставыя рэпрэсіі супраць актывістаў Партыі БНФ, вылучаных кандыдатамі альбо сябрамі ініцыятыўных групаў.

На гэты момант ужо звольненыя з працы вылучэнцы ў кандыдаты ад Партыі БНФ:
– Аляксей Сюдак, настаўнік гісторыі Хадасоўскай базавай школы (Вялейскі раён);
– Вольга Лагвіновіч, пэдагог-псыхоляг школы №12 Маладэчна;
– а таксама Мікола Пратасевіч, энэргетык пансіянату “Лясныя азёры” (Ушацкі раён), сябра ініцыятыўнай групы старшыні Наваполацкай арганізацыі Партыі БНФ Зьмітра Салаўёва.

Пад пагрозай звальненьня вылучэнцы ў кандыдаты ад Партыі БНФ:
– Зьміцер Шэвель (Лагойск), майстар прыватнага прадпрыемства “Мінаўта”, на дырэктара якога цісьне “вэртыкаль”;
– Алесь Мех (Кобрынь), начальнік, які працуе інжынэрам па эксплюатацыі газавых сетак нізкага ціску ў Кобрыньскім упраўленні магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”, прапанаваў яму пісаць заяву альбо пра зьняцьцё, альбо па ўласным жаданьні.

Сьпіс няпоўны, бо ня ўсе пацярпелыя пагаджаюцца даваць зьвесткі да публічнага ведама.

Пачалася праверка індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за пяць апошніх гадоў Віктара Мезяка (Баранавічы). Міліцыя ўрывалася ў дом Юрася Пальчэўскага (Менск), у офісы Партыі БНФ у Баранавічах і Горадні. Па ўсёй Беларусі пачалася праверка мясцовых арганізацыяў нашай партыі, як правіла, чамусьці пры ўдзеле міліцыі.

Падчас пашыранага паседжаньня Сойму Партыі БНФ з удзелам меркаваных кандыдатаў 11 верасьня на вул. Варвашэні ў Менску нашая сядзіба была акружаная пяцьцю аўтамабілямі з прыцемненымі шыбамі й амапаўскім аўтобусам. Людзей, што выходзілі зь сядзібы, затрымлівалі міліцыянты й правяралі іхныя рэчы.

Партыя БНФ ацэньвае сытуацыю як новую, вельмі небясьпечную фазу дзяржаўнай кампаніі тэрарызаваньня нашых актывістаў. Мы просім усіх грамадзянаў, а таксама арганізацыі, прадпрыемствы, цэрквы праявіць салідарнасьць з пацярпелымі й дапамагчы ім чым можна. Мы заклікаем міжнародную дэмакратычную супольнасьць ужо цяпер ацаніць сытуацыю ў Беларусі перад выбарамі й рэфэрэндумам як несумяшчальную зь мінімальнымі крытэрамі свабоды, дэмакратычнасьці, справядлівасьці й празрыстасьці выбарчых працэдураў.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: