Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
КГБ зь міліцыяй сарвалі сэмінар сацыял-дэмакратаў 11:36, 13/09/2004
11 верасьня ў Гомелі а палове шостай гадзіны вечара супрацоўнікі мясцовай управы КГБ і міліцыі сарвалі сэмінар маладых сацыял-дэмакратаў, прысьвечаны рэфэрэндуму і парлямэнцкім выбарам.
У актавай зале гатэля “Кастрычніцкі”, дзе ладзіўся сэмінар, спэцслужбы ўчынілі дагляд ягоных удзельнікаў. Асаблівую цікавасьць супрацоўнікі КГБ праявілі да госьця сэмінару, маладога сацыял-дэмакрата са Швэцыі Альбэна Далена. Яго завялі ў асобны кабінэт, задавалі шмат пытаньняў пра мэту візыту ў Беларусь, здымалі на відэакамэру.
Пасьля допыту Альбэн Дален сказаў карэспандэнту «Радыё Свабода», што “будзе вельмі дзіўна, калі ў Беларусі пройдуць сумленныя выбары”. Минск, Белоруссия