Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зінаіда Ганчар хоча выступіць па тэлебачанню ў пятую гадавіну выкраданьня мужа
10:44, 14/09/2004

13 верасьня жонка віце-спікера Вярхоўнага Савету 13 склікання Зінаіда Ганчар накіравала кіраўніцтву трох беларускіх тэлеканалаў – Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ, ЗАТ “Другі нацыянальны тэлеканал, ЗАТ “Сталічнае тэлебачаньне” -- запыты з просьбай прадставіць ёй магчымасьць 16 верасьня, у пятую гадавіну выкраданьня яе мужа, Віктара Ганчара, выступіць на гэтых тэлекананах.

“Паважаны кіраўнік!

Зараз па ўсіх беларускіх тэлеканалах праводзіцца актыўная агітацыя, якая датычыць прызначанага на 17 кастрычніка 2004 году рэферэндума аб магчымасьці працягненьня прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А.Р. Лукашэнка. Я, як грамадзянка Рэспублікі Беларусь, на падставе арт. арт. 45 і 46 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь, хачу выкарыстаць сваё права публічна выказаць свае адносіны да дадзенай падзеі.

Зьвяртаюся да Вас с просьбай прадставіць мне магчымасьць выступіць на тэлеканале, які Вы ўзначальваеце, 16 верасьня 2004 году, у пятую гадавіну выкраданьня майго мужа, Ганчара Віктара Іосіфавіча, які на той момант займаў пасаду выконваючага абавязкі таршыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

Мэты майго выступу:

1. Інфармаваць грамадзкасьць, гледачоў Вашага каналу, аб сітуацыі, якая склалася з выкраданьнем майго мужа, вядомага палітычнага дзеяча, апанента дзеючага прэзідэнта А.Р. Лукашэнка. Тут я б хацела ўказаць на матывы зьдзейсьненага ў адносінах да майго мужа злачынства падчас кіраваньня А.Р. Лукашэнка.

2. Выказаць маё меркаваньне адносна абвешчанага рэферэндума, вынікі якога могуць пацягнуць за сабой далейшае нераскрыцьцё зьдзейсьненага ў адносінах да майго мужа палітычнага злачынства і ўхіленьне ад адказнасьці датычных да яго асобаў”.

Зараз Зінаіда Ганчар чакае адказу ад службовых асобаў тэлеканалаў, на які яна мае права разьлічваць згодна з законам “Аб зваротах грамадзянаў”.

Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: