Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Новы «Боінг» для Лукашэнкі дастаўлены ў Менск 10:40, 14/09/2004, Ігар Карней, «Радыё Свабода», фота www.aerospace-technology.com
На лётнішчы “Менск-2” прызямліўся самалёт “Боінг” эксклюзіўнай мадэлі “737-500 Бізнэс-Джэт”, збудаваны на замову Адміністрацыі прэзыдэнта адмыслова для Аляксандра Лукашэнкі. Свой першы вылет на новым борце кіраўнік Беларусі, верагодна, зробіць на саміт кіраўнікоў СНД у Астане 15 верасьня.
Інфармацыю пра тое, што ў амэрыканскім Сыэтле, на стапэлях аднаго зь лідэраў самалётабудаваньня, карпарацыі “Боінг”, будуецца супэркамфартабэльны авіяляйнэр “Боінг” для Аляксандра Лукашэнкі, трымалася ў сакрэце болей за два гады. Толькі пры канцы мінулага году стала вядома, што самалёт здадзены і там жа, у ЗША, пачалося аздабленьне салёну, расфарбоўка зьнешніх паверхняў, а таксама прафэсійная падрыхтоўка экіпажу і тэхнічнага пэрсаналу. І вось напярэдадні позна ўвечары новы “Боінг” прызямліўся на лётнішчы “Менск-2”, заняўшы месца побач са старым самалётам Лукашэнкі, Ту-154.
Колькі каштаваў бюджэту новы “Боінг” для Аляксандра Лукашэнкі — не афішуецца. Але з улікам, што 10-гадовыя машыны базавай мадэлі “737-500” дагэтуль набываліся ў сярэднім за 25 мільёнаў даляраў, адмыслоўцы дапускаюць, што кошт супэркамфартабэльнага авіяляйнэра люксавай клясы “Бізнэс-Джэт” значна перавысіў 100 мільёнаў даляраў. Паводле прадстаўніка Дзяржаўнага камітэту авіяцыі, абслугоўваць новы “Боінг” даручана адмыслоўцам Нацыянальнай авіякампаніі “Белавія”. Минск, Белоруссия