Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Эвангельскія хрысьціяне выйдуць на мітынг пратэсту 12:05, 14/09/2004
18 верасьня а 14.00 у Менску на плошчы Бангалор пройдзе мітынг пратэсту, на якім хрысьціяне шэрагу менскіх эвангельскіх цэркваў маюць намер выказаць сваю нязгоду з шэрагам нормаў “Закону аб свабодзе сумленьня”. Паводле пастара “Царквы Ісуса Хрыста” Барыса Чарнаглаза, вернікі маюць намер публічна агалосіць розныя факты парушэньня правоў пратэстантаў, а таксама выказаць сваю нязгоду з асобнымі нормамі заканадаўства аб падаткаабкладаньні. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу.