|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Роздум аб дыктатуры – за кадрам? 13:31, 15/09/2004, Марыя Эйсмант, «Народная воля» З 28 верасня АНТ распачынае паказ 12-серыйнай дакументальнай стужкі пра найноўшую гісторыю Беларусі. Выхад фільма папярэджвае рэклама. У адным з ролікаў сваё меркаванне пра першыя гады беларускай незалежнасці выказвае карэспандэнт Радыё Свабода Юрый Дракахруст. Вось яго словы, якія падае АНТ: "Адно, дарэчы, з першых рашэнняў Лукашэнкі было — прызнанне беларускага рубля беларускім рублём, кошкі — кошкай. Вельмі правільным, хаця і балючым і непапулярным крокам была лібералізацыя цэн на хлеб у 1994 годзе. Праводзіўся яшчэ шэраг рэформ, пра што сведчыла тады і шчыльнае супрацоўніцтва з МВФ. Вельмі такой "дзіўнай" з`явай, асабліва на фоне дзікай інфляцыі пачатку 90-х гадоў, была стабільнасць беларускага рубля ў 1995 годзе. Курс не мяняўся год. I гэта — шчыра скажам — заслуга не толькі спадара Станіслава Багданкевіча, тагачаснага старшыні Нацыянальнага банка, а і Лукашэнкі таксама". На гэтым інтэрв`ю Дракахруста спынена. Але, як высветлілася, цытата мае працяг. I ўрэшце не зразумела, ці мае права АНТ выкарыстоўваць яе ў такім выглядзе і ўвогуле выкарыстоўваць гэты запіс. Справа ў тым, што ацэнку першым гадам кіравання Лукашэнкі Юрый Дракахруст даў у сваім інтэрв`ю для фільма вядомага беларускага рэжысёра Віктара Шавялевіча вясною гэтага года. Разам з Дракахрустам рэжысёр запрасіў прыняць удзел у фільме Зянона Пазьняка і Сяргея Навумчыка. Палітыкам было сказана, што гэта будзе дакументальны фільм пра адраджэнне беларускай дзяржаўнасці. "Пазьняк сказаў, што ведае Шавялевіча як прыстойнага рэжысёра, які не зробіць подласці і можна здымацца", — узгадвае Сяргей Навумчык. Здымкі па дамоўленасці з Шавялевічам праводзіла ў Празе прыватная чэшская кампанія. — Калі запісалі інтэрв`ю Дракахруста, а таксама мае ўспаміны, — расказвае Сяргей Навумчык, — у Мінску раптоўна памёр Шавялевіч. І праз некалькі дзён мне пазванілі з АНТ наконт інтэрв`ю з Пазьняком. Я спытаў: "А хто будзе здымаць?" Мне сказалі, што да Пазьняка паедзе Юрый Казіятка. Сустракацца з журналістам, які ганьбіў Быкава, Пазьняк адмовіўся. I я тады сказаў, што калі б ведаў, што да фільма мае нейкае дачыненне Казіятка, то таксама не здымаўся б. Я не ведаю, у якім выглядзе гэты фільм з`явіцца на АНТ. Але можна меркаваць, што маіх ўспамінаў пра Дэкларацыю аб суверэнітэце, пра збіццё дэпутатаў Партыі БНФ у зале парламента, пра нашу з Пазьняком вымушаную эміграцыю на экране не будзе. Гэта застанецца хіба што ў архіве для будучых гісторыкаў". Дарэчы, што тычыцца слоў Юрыя Дракахруста, то ўчора ў эфіры Радыё Свабода прагучаў поўны запіс інтэрв`ю журналіста. Пасля слоў, якія круціць АНТ, журналіст казаў: "Але ўжо ў лістападзе 1994 годзе адбылося знакамітае і славутае "адкручванне цэн". Калі Лукашэнка сказаў, што цэны там на нешта узняліся няправільна, і я патрабую іх адкруціць. Дарэчы, тады ж рэйтынг Лукашэнкі ўпаў вельмі нізка, і магчыма гэта было адно з самых нізкіх значэнняў гэтага рэйтынгу за час ягонага кіравання. Ведаеце, я б тут правёў такую аналогію. Мы, беларуская служба Радыё Свабода, у мінулым годзе размаўлялі з Лехам Валенсам. I вось мы яго спыталі: "Спадар Валенса, вось вы ў свой час былі чалавекам-легендай, надзеяй Польшчы. Але на апошніх прэзідэнцкіх выбарах вы набралі 1 працэнт галасоў. Чаму?" Ведаеце, што ён адказаў? Ён сказаў: "Тады, у 1989 годзе, я мог стаць дыктатарам. Але я не захацеў. Я спаліў сябе дзеля свабоды і дзеля дэмакратыі". Лех Валенса зрабіў такі выбар. Аляксандр Лукашэнка зрабіў іншы выбар". Цікава, ці прагучаць гэтыя словы з экрана АНТ? Чакаць засталося нядоўга... Минск, Белоруссия
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|