Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Я. Лабановіч: «Рыхтуецца масавая нерэгістрацыя ўсіх апазыцыйных кандыдатаў»
10:47, 16/09/2004

Згодна з Выбарчым кодэксам не пазьней за 16 верасьня акруговыя камісіі мусяць вынесьці свой вэрдыкт – альбо зацьвердзіць прэтэндэнтаў у статусе кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, альбо адмовіць ім у рэгістрацыі. Цікава, што на папярэдніх выбарах у Палату чатыры гады таму за два дні да заканчэньня рэгістрацыі быў вядомы лёс бальшыні прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Цяпер жа, наадварот, у абсалютнай бальшыні акругаў рэгістраваць кандыдатаў зьбіраюцца 15 і 16 верасьня. Чым можна патлумачыць такую розьніцу ў падыходах да працэсу рэгістрацыі ў 2000-м і 2004-м гадах?

Старшыня менскай гарадзкой арганізацыі АГП, ён жа патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па менскай Ясенінскай выбарчай акрузе Яўген Лабановіч у інтэрв’ю “Радыё Свабода” зьвязвае адкладаньне рэгістрацыі на два апошнія дні з аб’яўленым рэфэрэндумам.

“Паводле той інфармацыі, якую я сёньня маю – і многія людзі, якія маюць дачыненьне да ўладаў, пра гэта гавораць – рыхтуецца масавая, 100%, татальная нерэгістрацыя ўсіх апазыцыйных кандыдатаў, каб не даваць ім эфіру перад рэфэрэндумам. Бо, паводле выбарчага кодэксу, дэпутатам мусяць даць эфір. І таму, я лічу, што гэтыя два-тры дні ўлады бяруць не таму, каб роўныя магчымасьці былі ва ўсіх кандыдатаў, а дзеля таго, каб знайсьці нейкі варыянт нерэгістрацыі ўсіх, знайсьці нейкі кампрамат на ўсіх бяз выключэньня”.

Магчыма, ёсьць сэнс выкарыстаць такія дадзеныя: паводле ЦВК, на 110 мандатаў прэтэндуюць 692 асобы. Для параўнаньня: чатыры гады таму прэтэндэнтаў было больш – 769. Найбольш прэтэндэнтаў у Менску – на акругу 7,2 чалавека, найменш – у Гомельскай вобласьці – 5,3.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: