Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадстаўнік АБСЭ аб парушэньнях свабоды слова ў Беларусі
11:03, 17/09/2004

Прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ Міклаш Харашці на паседжаньні Сталай Рады АБСЭ ў Вене абнародаваў даклад, у якім даў ацэнку становішчу мэдыяў у краінах АБСЭ за апошнія тры месяцы. Рыхтуючы гэты даклад, спадар Харашці зьбіраўся наведаць Беларусь, аднак яму доўга не давалі беларускай візы. І толькі ў апошні момант, паведамляе “Радые Свабода”, адпаведнае запрашэньне зь Менску прыйшло.

Міклаш Харашці пазытыўна ацаніў дазвол беларускіх уладаў прыехаць у краіну, хаця й зазначыў, што дамагаўся яго больш за месяц. Праз гэтыя свае паводзіны афіцыйны Менск сам пазбавіў сябе мажлівасьці нешта пракамэнтаваць:

-- Я мог толькі падсумоўваць інфармацыю, якую мы атрымліваем ад шмат якіх вядомых і паважаных аглядальнікаў мас-мэдыя. І сутнасьць у тым, што сытуацыя са сродкамі масавай інфармацыі ў Беларусі сыстэматычна пагаршалася.

У дакладзе спадара Харашці згадваюцца захады беларускіх уладаў супраць журналістаў, у тым ліку дэпартацыя за асьвятленьне палітычных падзеяў, прыпыненьне й закрыцьцё незалежных газэт і пазбаўленьні іх доступу да дзяржаўных друкарняў, а таксама вельмі высокі ўзровень манапалізацыі тэлебачаньня, бо ўсе чатыры нацыянальныя каналы належаць дзяржаве. Прадстаўнік АБСЭ адзначыў вельмі абмежаваны доступ да незалежнай інфармацыі па-за межамі сталіцы Беларусі.

Паводле спадара Харашці, “беларуская дэлегацыя назвала гэтыя факты недаказанымі, непацьверджанымі й неправеранымі”, але іншыя краіны далучыліся да ягонай крытыкі на адрас Беларусі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: