Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сябрам віцебскай ініцыятывы «Дзеля абароны Канстытуцыі» апячаталі дзьверы
10:39, 21/09/2004

Дзьверы віцебскага офісу партыі БСДГ, у якім звычайна праводзіліся нарады віцебскай ініцыятывы “Дзеля абароны Канстытуцыі”, аказаліся апячатаныя. Пячаткі былі й на дзьвярах офісаў БСДП “Народная грамада” і АГП, якія месьцяцца ў тым самым будынку па вуліцы Герцэна, 10/7.

Яшчэ ў чэрвені гэтага году віцебскія партыйцы атрымалі афіцыйныя лісты ад кіраўніцтва будаўнічага трэсту №9, якому належыць гэты будынак, дзе было паведамлена пра скасаваньне арэндных дамоваў. Асобныя прадстаўнікі будаўнічае арганізацыі, не называючы канкрэтных імёнаў, прызнаваліся ў тым, што “выселіць” зь ведамаснага памяшканьня палітычныя партыі ім загадалі з гарвыканкаму. Але тады сытуацыю давялося выправіць юрыстам, якія давялі, што гэткае скасаваньне дамоваў ня мае законнае сілы.

Цяпер, калі ў горадзе стала шырока вядома пра зьяўленьне грамадзянскай ініцыятывы, створанай дзеля супрацьстаяньня абвешчанаму Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму, віцебскія партыйцы ўжо ня пэўныя, што стасункі з кіраўніцтвам будтрэсту №9 можна будзе ўрэгуляваць такім самым “мірным” шляхам.

Прынамсі, пакуль што нараду з прадстаўнікамі рэгіёнаў, якіх зьехалася ў Віцебск каля двух дзясяткаў, давялося праводзіць проста на вуліцы, паведаміла «Радыё Свабода». Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: