Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Віцебску затрымалі апазыцыянэраў
10:39, 21/09/2004

У Віцебску затрымалі апазыцыянэраў, якія ладзілі пікет за байкатаваньне парлямэнцкіх выбараў ды рэфэрэндуму. Разам з плякатамі “Не хадзіце на выбары ды рэфэрэндум — усё адно падмануць” і “Пустыя выбарчыя ўчасткі — найлепшы сродак супраць фальсыфікацыяў” іх даставілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.

Віцебскія сябры КХП БНФ Уладзімер Плешчанка, Аляксандар Салаўян ды Барыс Хамайда праводзілі ў цэнтры гораду другі пікет супраць выбараў ды рэфэрэндуму 17 кастрычніка. Сваю агітацыйную кампанію яны распачалі 17 верасьня, і першы пікет прайшоў безь перашкодаў. Учора міліцыянты з Чыгуначнага РАУС перапынілі акцыю праз гадзіну ад яе пачатку, забраўшы ўсіх трох удзельнікаў пікету ў пастарунак.

На кожнага зь пікетоўцаў быў складзены пратакол затрыманьня, зь якога вынікае, што яны парушылі закон пра правядзеньне вулічных акцыяў, зладзіўшы ў цэнтры гораду несанкцыянаваную імпрэзу.

Спадары Хамайда, Плешчанка ды Салаўян спрабавалі былі давесьці, што гэты месяц адмыслова прызначаны дзеля свабоднай перадвыбарчай агітацыі, якая можа быць накіраваная як за будучыя выбары, так і супраць. Аднак гэтыя аргумэнты да ўвагі прынятыя не былі, і апазыцыянэрам было абвешчана, што 27 верасьня іхную справу будзе разглядаць Чыгуначны раённы суд, паведаміла “Радыё Свабода”. Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: