Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вярхоўны суд вярнуў на дапрацоўку пазоў Мінюсту супраць БХК 16:29, 22/09/2004
Два тыдні даў Вярхоўны суд Беларусі чыноўнікам Мінюсту на дапрацоўку іх пазову да Беларускага Хэльсынскага камітэту. У Вярхоўным судзе Беларусі вырашылі, што пазоў Міністэрства юстыцыі да Беларускага Хэльсынскага камітэту аформлены неналежным чынам.
Тыдзень таму Мінюст зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд з просьбай ліквідаваць Беларускі Хэльсынскі камітэт нібыта з прычыны “парушэньняў Канстытуцыі, Закону аб грамадзкіх арганізацыях і ўласнага статуту”. Гэтыя парушэньні адмыслоўцы Мінюсту ўбачылі ў звароце БХК да грамадзянаў краіны з заклікам “сказаць “не” рэфэрэндуму”.
Праваабаронцы лічаць гэта сьведчаньнем неабгрунтаванасьці прэтэнзіі да іх з боку ўстановы, якая рэгіструе грамадзкія арганізацыі, паведамляе «Радыё Свабода”. Минск, Белоруссия