Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Замежных назіральнікаў выкарыстоўваюць у мэтах прапаганды
10:54, 23/09/2004

Дзяржаўнае агенцтва БелТА публікуе ў свабодным доступе матэрыялы, дзе цытуюцца замежныя грамадзяне, якія падтрымліваюць жаданьне Аляксандра Лукашэнкі зьмяніць Канстытуцыю. 22 верасьня на афіцыйным сайце БелТА зьмясьціла інтэрвію назіральніка ад СНД, дырэктара аднаго з дэпартамэнтаў Выканкаму Садружнасьці Аляксандра Авецісяна. Паводле БелТА, гэты грамадзянін Арменіі заявіў пра Аляксандра Лукашэнку наступнае: “Ён вельмі шмат зрабіў для сваёй краіны, і таму мае ўсе падставы зноў прэтэндаваць на найвышэйшую дзяржаўную пасаду”. Аднак Аляксандар Авецісян паведаміў “Радыё Свабода”, што яго без дазволу выкарысталі ў мэтах прапаганды афіцыйныя мэдыі, пры гэтым прыпісаўшы словы, якіх ён не казаў.

Паводле Выбарчага кодэксу, замежныя грамадзяне ня маюць права браць удзелу ў агітацыі. Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік сказаў, што “вельмі азадачаны” фактам агітацыі з боку замежнага назіральніка. Праўда, сам Аляксандар Авецісян заявіў “Радыё Свабода”:

“Я ня так казаў. Я сказаў, што Лукашэнка вельмі шмат зрабіў для сваёй краіны. А далей было пытаньне: “Як вы ставіцеся да рэфэрэндуму?” Кажу: нармальна стаўлюся да рэфэрэндуму, гэта ўнутраная справа дзяржавы — калі яны хочуць, няхай робяць рэфэрэндум”.

На пытанне, як ён ставіцца да агітацыі за рэфэрэндум, якую вядуць беларускія дзяржаўныя СМІ, Авецісян адказаў:

“Я ўвогуле дрэнна стаўлюся, калі агітацыя йдзе ў адны вароты”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: