Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нямеччына занепакоена палітычнай сытуацыяй у Беларусі
10:47, 29/09/2004

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Марцін Хэкер, выказаў занепакоенасьць сваёй краіны ў зьвязку зь цяперашняй палітычнай сытуацыяй у Беларусі. У часе прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай нацыянальнаму сьвяту нямецкага адзінства, дыплямат спыніўся на апошняй заяве старшынёўства Эўразьвязу адносна ўвядзеньня візавых санкцыяў супраць некаторых беларускіх урадавых чыноўнікаў. “Гэтае рашэньне было прынятае пасьля доўгіх ды істотных дыскусіяў... Эўразьвяз выказаў, аднак, надзею, што тыя рэкамэндацыі, якія былі зробленыя беларускаму кіраўніцтву Радай Эўропы, усё ж будуць ажыцьцёўленыя. Да гэтае заявы далучыліся й іншыя дзяржавы, а менавіта Баўгарыя, Румынія, Турэччына, Харватыя, Альбанія, Босьнія-Герцагавіна, Сэрбія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Ліхтэйштэйн, Нарвэгія… Гэта не азначае, што мы кагосьці хочам ізаляваць. Гэта азначае, што ізаляцыя ўжо існуе, што яна вельмі акрэсьленая, яна не замоўчваецца. У гэтым зьвязку мы мы вельмі заклапачоныя”.

На пытаньне”Радыё Свабода”, як прарэагуе нямецкая амбасада ў тым выпадку, калі пры цяперашнім разьвіцьці падзеяў высокае беларускае кіраўніцтва чарговым разам захоча пакатацца на лыжах у Альпах і зьвернецца ў кансулят ФРГ па візу, спадар Хэкер адказаў:

“Я не хацеў бы гаварыць далей пра рашэньні Эўразьвязу, паколькі гэта задача старшынёўства Эўразьвязу. Вельмі важны момант, што пытаньне выдачы візы зьяўляецца пытаньнем нацыянальнага сувэрэнітэту дзяржавы. Я хацеў бы ў гэтым зьвязку згадаць, што нямецкія грамадзяне, маладыя сацыялісты, якія працавалі тут у Беларусі па лініі грамадзянскай супольнасьці, аднойчы былі выстаўленыя зь Беларусі. Гэта быў старшыня маладых сацыялістаў зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія. Бундэсканцлер Шродэр у свой час быў таксама актыўным маладым сацыялістам. І дэпартацыя ёсьць больш цяжкай зьявай, чым адмова ва ўезьдзе ў краіну. Так гэта разглядаецца на міжнародным узроўні”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: