Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ператрус у кватэрах давераных асобаў кандыдата ад Партыі БНФ 15:32, 29/09/2004
Ператрус на кватэры Аляксандра Шчарбака, кіраўніка групы падтрымкі кандыдата ад Партыі БНФ у Шклоўскай выбарчай акрузе Рыгора Костусева зрабілі ўчора ўвечары ў Шклове міліцыянты. Ператрус кватэры Аляксандра Шчарбака санкцыянаваў раённы пракурор. Ён доўжыўся паўгадзіны, чатыры міліцыянты шукалі друкаваныя матэрыялы, але нічога не знайшлі. Сам актывіст зьвязвае такія захады з распаўсюдам на Шклоўшчыне улётак, скіраваных супраць рэфэрэндуму.
Ператрус у кватэры шклоўца стаў такім трэцім выпадкам з пачатку агітацыйнай кампаніі. Раней міліцыянты праверылі кватэры давераных асобаў кандыдата ад Партыі БНФ у Бялынічах і ў вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёну. Минск, Белоруссия