Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Друкарні, якая надрукавала ўлёткі апазыцыйных кандыдатаў, пагражае закрыцьцё 10:48, 29/09/2004
28 верасня ў прыватную друкарню “Топ Тайп” наведаліся прадстаўнікі ўпраўленьня барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю. Афіцыйнай нагодай для праверкі стаў той факт, што друкарня пачала выконваць замову на выпуск перадвыбарчых улётак да таго, як Цэнтарвыбаркам перавёў грошы паводле адпаведных рахункаў-фактураў. Дырэктар прадпрыемства Эдуард Гурбо лічыць, што такім чынам улады спрабуюць перашкодзіць кандыдатам у часе выбарчай кампаніі.
У друкарні “Топ Тайп” замову на выпуск агітацыйных улётак разьмясьцілі чатыры кандыдаты: Сьвятлана Каралёва, Аляксей Кароль, Алег Воўчак і Генадзь Ананьеў.
Друкарня “Топ Тайп” на сёньняшні дзень застаецца адзіным месцам, дзе выпускаецца друкаваная прадукцыя на замову апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, паведаміла «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия