Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве затрымалі актывістаў «Зубру» 10:48, 29/09/2004
У Магілёве міліцыянты затрымалі двух актывістаў руху “Зубр”. Пра гэта паведаміла арганізацыя руху “Зубр” абласнога цэнтру. Мікалай Ільін і Яўген Сувораў распаўсюджвалі газэту “Зубр” у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсітэце імя Куляшова.
Спачатку маладыя людзі раздавалі газэты студэнтам у аўдыторыях і калідорах унівэрсітэта, а пасьля заканчэньня заняткаў – каля вучэбнага корпусу. На вуліцы іх затрымалі дзьве жанчыны, якія паведамілі, што з”яўляюцца сябрамі камісіі ў справе выхаваньня моладзі, і выклікалі міліцыю.
“Зуброўцаў” даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні – распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных. Праз дзьве гадзіны маладых людзей адпусьцілі. Минск, Белоруссия