Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗША ўвялі санкцыі супраць «Белзьнешпрамсэрвіса»
12:58, 30/09/2004

Бюро Дзярждэпартамэнту ЗША па нераспаўсюджаньні ўвяло меры супроць 14 замежных інстытуцый і асобаў замяшаных у забароненыя пастаўкі Ірану тэхналёгій і зброі масавага зьнішчэньня. У сьпісе пераважна кітайскіх установаў ёсьць і адна беларуская – «Белзьнешпрамсэрвіс». Уведзеныя меры азначаюць забарону на гандаль з усімі дзяржаўнымі ўстановамі ЗША.

Як паведамляе «Радыё Свабода», усе гэтыя арганізацыі незаконна пастаўлялі Ірану абсталяваньне й тэхналёгію, якія могуць быць выкарыстаныя для вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня ці балістычных ракет. Гэтая дзейнасьць падпадае пад гандлёвыя санкцыі паводле палажэньняў Акту па нераспаўсюджаньні ў дачыненьні да Ірану 2000 году.

Як сказала ў камэнтары прадстаўніца бюро кантрактных закупак пры Дзярждэпартамэнце Гладыс Гінэс, “аніводная дзяржаўная агенцыя ЗША ня мае права заключаць новыя кантракты ці працягваць скончаныя кантракты са згаданымі ўстановамі й залежнымі ад іх арганізацыямі ці спадкаемцамі. Гэта тычыцца любой гандлёвай дзейнасьці”.

Забарона на гандаль уводзіцца на два гады. У дадатак да гэтага ўводзіцца забарона на выдачу экспартных ліцэнзій, фінансавую ці іншую дапамогу. Спыняюцца таксама ўсе існуючыя кантракты на продаж згаданым 14-ці ўстановам усіх тавараў і паслуг зьвязаных з абарончай вытворчасьцю.

Як гэтыя санкцыі адаб’юцца на «Белзьнешпрамсэрвісе»? Паводле Гладыс Гінэс, Дзярждэпартамэнт ня мае аніякіх кантрактаў з «Белзьнешпрамсэрвісам», але калі любая іншая дзяржаўная агенцыя ЗША мае ці плянуе новы кантракт з Белзьнешпрамсэрвісам, гэта падпадае пад санкцыі.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: