Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30     




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэдактара газеты «Биржа информации» аштрафавалі за «знявагу гонару і годнасці прэзідэнта»
14:39, 30/09/2004

Штраф у памеры 70 базавых велічыняў (1 млн. 300 тыс. рублёў) пастанавіў спагнаць з галоўнага рэдактара газеты "Биржа информации" Алены Раўбецкай суд Ленінскага раёна г. Гродна. З такім вынікам 30-га верасня скончыліся слуханні адміністратыўнай справы, якую завяла супраць журналісткі пракуратура Ленінскага раёна Гродна. Суддзя Наталля Козел палічыла, што яна распаўсюдзіла праз СМІ несапраўдныя звесткі, якія зневажаюць гонар і годнасць прэзідэнта РБ (ч. 10 арт. 172 -1 КоАП). Пастанова канчатковая і абскарджанню ў парадку вытворчасці па справах аб адміністратыўных правапарушэннях не падлягае, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Слуханні па справе пачаліся 28-га верасня. Сведкамі па справе выступалі журналістка "Биржи информации" Наталля Макушына і галоўны рэдактар газеты "День" Мікола Маркевіч. Прадстаўніком спн. Раўбецкай у судзе выступаў кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Міхаіл Пастухоў. Сведкі даводзілі, што ў публікацыі няма іншых звестак, акрамя ўсім вядомага паведамлення пра рэферэндум, а ўсё астатняе з`яўляецца меркаваннем журналіста. Аднак гэтыя аргументы суд не палічыў аб`ектыўнымі на падставе таго, што сведкі з`яўляюцца калегамі А. Раўбецкай і "зацікаўленыя ў зыходзе справы". Хадайніцтва адваката Аляксандра Бірылава аб правядзенні лінгвістычнай экспертызы публікацыі суддзя не задаволіла.

Пра тое, што супраць яе заведзена адміністратыўная справа, А. Раўбецкая даведалася 16-га верасня. Падставай для завядзення справы стаў артыкул "Предательство именем народа", апублікаваны на першай паласе газеты 9-га верасня (№36). Прэтэнзіі выклікаў наступны фрагмент публікацыі: "Референдум (а без него третьего срока не получить), объявленный господином президентом - это вызов обществу... Нужно обладать не только отсутствием совести, но и "господским" пренебрежением к плебсу…".

Суд палічыў, што артыкул распаўсюдзіў непраўдзівыя звесткі, якія "не адлюстроўваюць законнай падставы прызначанага ў адпаведнасці з артыкулам 85 Канстытуцыі рэферэндума, называючы рэферэндум "выклікам грамадству" з указаннем на адсутнасць сумлення". (Цытата з пастановы суда).
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: