Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту прапануе не прызнаваць беларускі парлямэнт і прэзыдэнта 10:48, 01/10/2004
Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч, які рыхтуе справаздачу для Эўрапарлямэнту аб сытуацыі ў Беларусі, у эксклюзіўным інтэрвію “Радыё Свабода” заявіў, што калі выбары і рэфэрэндум ў Беларусі будуць прызнаныя недэмакратычнымі, ён выступіць з прапановай прызнаць нелегітымнымі і беларускі парлямэнт, і прэзыдэнта. “У такім выпадку я выступлю з прапановай не прызнаваць легітымнымі тыя структуры, якія паўстануць у выніку недэмакратычных выбараў і рэфэрэндуму. Гэта тычыцца і парлямэнту, і прэзыдэнта. Я не кажу пра ізаляцыю беларусаў і Беларусі, а менавіта гэтых структураў. У Эўрапейскім парлямэнце мы будзем увесь час, наколькі хопіць сілаў, займацца беларускім пытаньнем, а сілаў, думаю, хопіць”, -- паведаміў віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту.
Вось як спадар Анышкевіч пракамэнтаваў намер беларускіх уладаў увесьці забарону на ўезд у Беларусь чыноўнікаў з краінаў Эўразьвязу й ЗША:
“На маю думку, Беларусь ужо гэта робіць. Напрыклад такая значная асоба, як амэрыканскі сэнатар Макэйн не атрымаў беларускую візу. Я ўжо не кажу пра адмовы ва ўезьдзе ў Беларусь менш вядомым асобам. Таму калі Беларусь увядзе такую забарону, дык гэта яшчэ раз пакажа, што Беларусь асудзіла сябе на самаізаляцыю. Самаізаляцыю, якая пашкодзіць і Беларусі і Эўропе, але выходзіць з гэтай самаізаляцыі мусіць пачаць сама Беларусь”. Минск, Белоруссия