Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржаўная друкарня адмовілася друкаваць перадвыбарчыя ўлёткі дэмакратычнага кандыдата 12:19, 01/10/2004
У Гомелі кандыдат у дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алесю Карніенка не ўдалося разьмясьціць у дзяржаўных друкарнях перадвыбарчыя ўлёткі. На фабрыцы “Палесдрук”, куды ён зьвярнуўся, дырэктарка Ларыса Пратасенка запатрабавала выкрасьліць усе згадкі пра Лукашэнку і аб`яўлены ім рэфэрэндум. Не даспадобы дырэктарцы прыйшліся і некаторыя іншыя месцы ў праграме кандыдата ў парлямэнт. Аднак Алесь Карнеенка адмовіўся ўносіць шматлікія праўкі – і дырэктарка адмовілася друкаваць ягоныя агітацыйныя матэрыялы, паведамляе “Радыё Свабода”.