Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        12 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Назіральнікаў АБСЭ непакояць заявы аб датэрміновым галасаванні
11:02, 01/10/2004

Назіральнікаў АБСЭ непакояць заявы Цэнтарвыбаркаму, што датэрмінова могуць прагаласаваць 30% выбарцаў. Назіральнікі таксама адзначаюць пільную цікавасьць да сябе з боку невядомых асобаў. Замест 300 плянаваных кароткачасовых назіральнікаў у Беларусь прыедзе толькі 130.

Місія назіраньня за выбарамі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ заяўляе, што вымушаная адаптаваць сваю назіральную мэтадалёгію да спэцыфічных беларускіх умоваў — паводле Выбарчага кодэксу, за пяць дзён да выбараў і рэфэрэндуму дазваляецца датэрміновае галасаваньне.

На наступным тыдні зьявіцца чарговая прамежкавая справаздача місіі назіраньня АБСЭ, дзе будуць акрэсьленыя тыя праблемы, на якіх будуць канцэнтраваць сваю ўвагу міжнародныя назіральнікі за выбарамі. “Ня мусіць быць ніякіх сюрпрызаў для ўладаў”, — зазначыла кіраўніца місіі Одры Главэр.

Хаця АБСЭ прасіла накіраваць 300 кароткачасовых міжнародных назіральнікаў, краіны-сябры АБСЭ здолелі набраць толькі 130, якія прыедуць незадоўга да 17 кастрычніка. Акрамя таго, паводле спадарыні Главэр, да іх далучацца каля 50 дыпляматаў, якія стала працуюць у Беларусі.

Недахоп рэсурсаў ёсьць адной з прычынаў таго, што назіральнікі АБСЭ ня будуць сачыць за рэфэрэндумам 17 кастрычніка. Яны будуць ацэньваць толькі яго ўплыў на выбары.

Аднак спадарыня Главэр дадала, што назіральнікі АБСЭ заўважылі скасаваньне рэгістрацыі некаторых кандыдатаў і прысутнічалі на паседжаньнях Цэнтарвыбаркаму і Вярхоўнага суду, а тэлевізійнае асьвятленьне кампаніі таксама ўваходзіць у праграму назіраньня. Аднак прадстаўнікі АБСЭ са зьдзіўленьнем даведаліся, што невядомыя людзі назіраюць і за імі:

“Была нададзеная пэўная дадатковая ўвага некаторым сябрам місіі, і мы ня ведаем дакладна, што гэта былі за людзі”, -- паведамілі спадарыня Главэр “Радыё Свабода”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: