Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ціск на кандыдата і ягоную каманду 12:08, 01/10/2004
29 верасьня Уладзімір Вялічкін, старшыня Брэсцкага абласнога аддзяленьня зліквідаванага праваабарончага цэнтру “Вясна” быў выкліканы ў апорны пункт міліцыі. На пачатку размовы намесьнік участковага параіў Уладзіміру Вялічкіну памяняць месца знаходжаньня офісу цэнтра, бо ў міліцыі ад яго адны “галаўны боль”. Потым на Уладзіміра Вялічкіна быў складзены пратакол аб парушэньні ч.1 арт. 167/10 КаАП РБ “Дзейнасьць ад імя незарэгістраваных ці неперэгістраваных палітычных партыяў, прафесійных саюзаў ці іншых грамадзкіх аб’яднаньняў”.
Падставай да прыцягненьня да адміністратыўнай адказнасьці была брашура “Маніторынг парушэньняў правоў чалавека ў Берасьцейскай вобласьці ў 2003-2004г.г.”, 137 асобнікаў якой былі сканфіскаваная падчас ператрусу ў выбарчым штабе кадыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Малея.
Участковы, таксама, выказаў жаданьне “паразмаўляць” з кандыдатам.
Уладзімір Вялічкін лічыць, што ператрус і складаньне пратаколу, гэта чарговая спроба ціску на кандыдата і ягоную каманду з мэтай адхіленьня апошніх ад удзелу ў выбарах, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Минск, Белоруссия