Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліція канфіскуе ўлеткі «Скажы на рэфэрэндуме «НЕ»
10:59, 04/10/2004

У віцебскага кіраўніка фонду імя Льва Сапегі канфіскавалі ўлёткі “Скажы на рэфэрэндуме “НЕ!”. Улёткі знаходзіліся ў багажніку аўтамабіля, на якім Хрыстафор Жаляпаў ехаў з Віцебску ў Лепель.

Недзе на сярэдзіне шляху, недалёка ад гарпасёлку Бешанковічы, машыну спыніў патруль ДАІ. Праверыўшы дакумэнты ў спадара Жаляпава, міліцыянты загадалі яму ехаць зь імі ў Бешанковіцкі РАУС з прычыны таго, што гэтая машына нібыта знаходзіцца ў вышуку.

Калі спадар Жаляпаў пачаў катэгарычна адмаўляцца ехаць у пастарунак, міліцыянты прад’явілі новае абвінавачаньне: нібыта гаспадар машыны толькі што трапіў у ДТП і зьбіў чалавека.

Пасьля таго, як не падзейнічаў і гэты аргумэнт, зь Бешанковічаў выклікалі начальніка РАУСу, і ён прапанаваў трэцюю вэрсію, паводле якой можна было б затрымаць спадара Жаляпава: нібыта стала вядома, што ў багажніку знаходзіцца выбуховае рэчыва.

Калі багажнік быў адчынены, там знайшлі толькі ўлёткі з заклікам сказаць “Не!” на рэфэрэндуме. Іхны гаспадар трываў на тым, каб іх пералічылі ды склалі пратакол, які спадар Жаляпаў мяркуе прыкласьці да свае заявы ў пракуратуру.

Давесьці міліцыянтам сваё грамадзянскае права на вольную перадвыбарчую агітацыю спадару Жаляпаву так і не ўдалося: на зваротным шляху ягоную машыну ізноў праверылі супрацоўнікі ДАІ, а позна ўвечары ў віцебскую кватэру наведаўся невядомы, які прадставіўся ўчастковым. Хрыстафор Жаляпаў адмовіўся адчыніць дзьверы ўласнага жытла без пракурорскае санкцыі на вобыск, паведаміла “Радыё Свабода”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: