Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гарадзенскім журналістам забаранілі пікет пратэсту
11:01, 04/10/2004

Гарадзенскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў старшыні мясцовай філіі БАЖ Паўлу Мажэйку ў правядзенні 4 кастрычніка пікета пратэсту ў гарадскім парку імя Жылібера. У адмове, падпісанай намеснікам старшыні гарвыканкама Валянцінам Лявонавым, адзначаецца: “Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт не можа даць згоды на правядзенне 4 кастрычніка 2004 года ... ў сувязі з парушэннем артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Што канкрэтна парушыў журналіст, складаючы заяўку на пікетаванне, у лісце не гаворыцца.

Падставай пікетавання сталася судовая справа распачатая пракуратурай супраць галоўнай рэдактаркі газеты “Біржа інфармацыі” Алены Раўбецкай па абвінавачанні ў знявазе гонару і годнасці прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 30 верасня Ленінскі раённы суд пакараў журналістку штрафам у памеры амаль 1 мільён 300 тысяч рублёў. Пікетам пратэсту гарадзенскія журналісты мелі намер інфармаваць жыхароў горада аб чарговым узмацненні ціску на незалежную прэсу ў Беларусі.

Тым не менш, як паведамляе ГроднаNews, журналісты маюць намер выйсці на пікетаванне.

5 красавіка 2002 года гарадзенскія журналісты арганізавалі ў горадзе несанкцыянаваныя ўладамі акцыі пратэсту супраць судовага працэсу над журналістамі газеты ПАГОНЯ. У выніку, 13 журналістаў былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і атрымалі розныя пакаранні, ад папярэджання да 15 сутак арышту. За апошнія чатыры гады гарадскія ўлады не далі ніводнага дазволу на правядзенне ў горадзе акцый пратэсту.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: