Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
45 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Віцебскага апазыцыянэра аштрафавалі на 380 тысяч рублёў
10:57, 04/10/2004

Віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду аштрафавалі на 380 тысяч. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Барыса Хамайду 1 кастрычніка каля Віцебскага райвыканкаму, дзе ён распаўсюджваў “Белорусскую деловую газету”, маючы на грудзёх невялікі плякат “Ня пойдзем на падманны рэфэрэндум ды псэўдавыбары”.

Адразу з пастарунку, дзе на спадара Хамайду склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне, яго даставілі ў Чыгуначны раённы суд. Але судзьдзя Алена Грабянчук адмовілася разглядаць справу паводле ягонага затрыманьня. Затое нечакана вырашыла завяршыць судовы працэс, адкладзены 27-га верасьня з прычыны таго, што міліцыянты былі няправільна аформілі дакумэнты. Алена Грабянчук прасудзіла Барысу Хамайду штраф у 20 базавых велічыняў – 380 тысяч беларускіх рублёў.

Разгляд наступнай справы судзьдзя прызначыла на 4 кастрычніка. Да гэтага часу з ізалятару часовага ўтрыманьня ўжо мусяць выйсьці Аляксандар Салаўян ды Ўладзімер Плешчанка – сябры КХП БНФ, асуджаныя гэтай самай судзьдзёй Грабянчук на 10 сутак за тое, што разам з Барысам Хамайдам арганізавалі ў Віцебску агітацыйную кампанію за байкот выбараў ды рэфэрэндуму, паведамляе “Радыё Свабода”.
Минск, Белоруссия

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: