Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады прыпынілі выхад «Рэгіянальных ведамасьцяў» 11:10, 04/10/2004
На тры месяцы прыпынена дзейнасьць ліцэнзіі на выданьне штотыднёвіка “Рэгіянальныя ведамасьці”. Гэта незалежная газэта выдаецца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласьці й мае наклад 4 тысячы асобнікаў.
Міністэрства інфармацыі й друку прад’явіла газэце шэраг прэтэнзіяў. У міністэрстве лічаць, што цяперашняя тэматыка, тэрыторыя распаўсюджаньня, пэрыядычнасьць і мова “Рэгіянальных ведамасьцяў” не адпавядаюць інфармацыі, якая была заяўлена пры рэгістрацыі.
У дэмакратычным асяродзьдзі Горак прычыны прыпыненьня ліцэнзіі лічаць за фармальныя і гавораць пра палітычныя матывы, бо “Рэгіянальныя ведамасьці” выказвалі адрознае ад афіцыйнага гледзішча на палітычную сытуацыю ў краіне — у прыватнасьці, на рэфэрэндум, паведамляе «Радыё Свабода». Минск, Белоруссия