Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паўмільёна штрафу за распаўсюд газет 12:22, 04/10/2004
Удзельнік руху “Зубр” Аляксей Шыдлоўскі аштрафаваны на 30 базавых велічынь (530 тысяч беларускіх рублёў) за распаўсюд ўлётак. Такое рашэньне 1 кастрычніка прыняў суд Фрунзенскага раёну Мінска. Аляксей Шыдлоўскі быў затрыманы на станцыі метро “Пушкінская” за распаўсюд улётак, якія запрашаюць прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску 18 кастрычніка - у дзень пасьля правядзеньня выбараў і рэферэндума.
Шыдлоўскі быў дастаўлены ў РУУС Фрунзенскага раёну Мінску, дзе быў складзены пратакол за парушэньне арт.167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемствах). Згодна з пратаколам аб адміністртыўным правапарушэньні А.Шыдлоўскі абвінавачаны ў парушэньні арт. 8 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах” (распаўсюджваў друкаваную прадукцыю з заклікам прыняць удзел у масавым мерапрыемстве да афіцынага дазволу на яго правядзеньне).
“Гэта звычайнае запалохванне. Напярэдадни рэферэндума, які Лукашэнку проста немагчыма выйграць без масавых фальсіфікацыяў, улады намагаюцца падавіць любое іншадумства. Але я ўпэўнены, што нягледзячы ні на што 18 кастрычніка беларускі народ выкажа сваё стаўленне да рэжыма,” -- пракаментаваў прысуд Аляксей Шыдлоўскі. Минск, Белоруссия